На канцэрце Rammstein. Фота з Вікіпедыі.

На канцэрце Rammstein. Фота з Вікіпедыі.

Сістэму Yondr, якая не дазваляе гледачам здымаць на мабільны тэлефон, упершыню выкарыстаюць у Расіі на канцэртах нямецкага гурта Rammstein. Пра гэта лента.ру піша са спасылкай на РЕН ТВ і прэс-службу канцэртнага агенцтва T.C.I.

Так нібыта ўжо робяць на Захадзе, адзначылі ў кампаніі. На ўваходзе гледачам трэба будзе запакаваць тэлефоны ў спецыяльныя чахлы, а зняць іх яны змогуць толькі на выхадзе. Тэлефоны застануцца ва ўладальнікаў, забіраць іх не будуць.

Rammstein выступіць 29 ліпеня 2019 года на маскоўскім стадыёне «Дынама», 2 жніўня — у Санкт-Пецярбургу на стадыёне «Санкт-Пецярбург».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0