Фота: Pixabay

Фота: Pixabay

Брытанскія фатографы і стылісты пералічылі некалькі правілаў, якія дапамогуць сфатаграфавацца ў самым удалым ракурсе. Іх парады прыводзіць выданне Daily Mail.

Фатограф Garance Dorе рэкамендаваў паварочвацца да камеры сваім «найлепшым» бокам. Паводле яго, яшчэ ў 2012 годзе навукоўцы амерыканскага ўніверсітэта Уэйд-Форэст даказалі, што ў большасці людзей левы бок найбольш прывабны.

На групавым здымку лепш размясціцца далей ад аб'ектыва, бо той, хто стаіць на пярэднім плане, непазбежна будзе здавацца на здымку буйнейшым, чым ён ёсць насамрэч.

Замест слова cheese («сыр») фатографы прапанавалі прамаўляць thursday («чацвер»).

Яны патлумачылі, што падчас вымаўлення гэтага слова рот трохі прыадкрываецца і твар прымае расслаблены выраз.

А самай «удалай» і нязмушанай ўсмешкі можна дамагчыся простай імітацыяй смеху.

Самы выйгрышны для сэлфі ракурс — зверху. Аднак калі фатограф здымае мадэль на адлегласці, адным з найлепшых варыянтаў, наадварот, будзе выгляд знізу.

Таксама неабходна сачыць за тым, каб твар ці цела змяшчалася ў кадр цалкам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0