Перасоўны патруль каўнаскай мытні спыніў грузавы аўтамабіль Scania на мяжы Літвы і Польшчы. Гэта адбылося ў мінулы панядзелак, 12 лістапада, паведамляе autogrodno.by са спасылкай на lrytas.lt.

Кіроўца адразу выклікаў падазрэнні: ён сказаў, што перавозіць полістырол у Польшчу, хаця ў дакументах было пазначана, што груз павінен быць дастаўлены ў Германію.

Перш за ўсё мытнікі ўзважылі паўпрычэпы грузавіка і ён апынуўся значна цяжэйшы, чым трэба было б па законах фізікі.

Падчас дэталёвага агляду высветлілася, што за пакетамі схаваныя 641 тысяч пачак гродзенскіх цыгарэт «Фэст». Супрацоўнікі мытні некалькі дзён падлічвалі пачкі. У выніку, паводле ацэнак літоўскага боку, кошт цыгарэт склаў каля 2 мільёнаў еўра. Гэтая кантрабанда цыгарэт стала самай буйной сярод затрыманых у гэтым годзе мытняй Літвы.

Кіроўца, грамадзянін Літвы, быў арыштаваны, а пазней выпушчаны пад заклад пад падпіску аб нявыездзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0