У 29-м туры чэмпіяната Беларусі па футболе БАТЭ здзейсніў неверагодны камбэк. У гульні з аўтсайдарам, мінскім «Праменем», барысаўская каманда прайгравала аж да 83-й хвіліны — яшчэ ў першым тайме адзначыўся Юрый Казлоў.

Ілюстрацыйнае фота.

Ілюстрацыйнае фота.

Але на апошніх хвілінах гульні разыгралася запамінальнае відовішча. На 83-й хвіліне Міхаіл Гардзяйчук з пенальці зраўняў лік. На 90-й хвіліне Станіслаў Драгун вывеў БАТЭ наперад. На чацвёртай кампенсавай хвіліне Мірка Іваніч забіў яшчэ гол. А кропку паставіў Максім Скавыш на шостай (!) кампенсаванай хвіліне. Вынік — 4:1 на карысць БАТЭ.

У іншых матчах таксама сенсацый не здарылася.

Усе тры каманды, якія прэтэндуюць на медалі і выхад у еўракубкі — салігорскі «Шахцёр», мінскае «Дынама» і «Віцебск» — перамаглі сваіх супернікаў і захавалі статус-кво.

Перад апошнім турам дыспазіцыя такая:

2. «Шахцёр» — 61 бал. Згуляе з «Мінскам».

3. «Дынама» (Мінск) — 60 балаў. Згуляе з мінскім «Тарпедам».

4. «Віцебск» — 59 балаў. Згуляе з «Гомелем».

Засталася інтрыга і ў ніжняй частцы табліцы.

«Дняпро» гарантавана на апошнім месцы, а вось «Смалявічы» і «Прамень» правядуць між сабой матч смерці. Хто з іх прайграе — той і вылеціць з вышэйшай лігі.

А вось пры нічыей паміж «Смалявічамі» і «Праменем» усё катастрафічна заблытаецца. У іх будзе па 24 балы, і давядзецца падлічваць балы ў матчах паміж сабой.

Столькі ж — 24 балы — цяпер у «Тарпеда», якое не вылеціць ні пры якім выпадку, але можна паўплываць на вызначэнне няўдачніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?