Гісторыя, у якую цяжка паверыць, адбылася ў Кіраўскім раёне. Пракурорскія работнікі даведаліся пра тое, што ў школу ходзіць 14-гадовае дзіця, якое не мае ніякіх дакументаў.

Высветлілася, што «прадстаўніца адной з нацыянальных дыяспар» 10 красавіка 2003 года нарадзіла дзіця ў бальніцы ў Бабруйску. Пасля выпіскі жанчына не стала рэгістраваць дзіця і з'ехала.

Яна жыла ў Барысаве, аднак дзіця аддала свайму бацьку ў Кіраўскі раён. Дзядуля (яму цяпер 62 гады) і выхоўваў унука. У 2011 годзе мужчына нават здолеў уладкаваць хлопчыка ў школу без дакументаў, дзе той і вучыцца.

Цяпер падлетак нарэшце атрымаў дакументы. А нядбайную маці летась пасадзілі за нейкае злачынства на 11 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0