Цяпер у Мінску жыве каля 1 980 000 чалавек. Шчаслівы малыш, двухмільённы мінчук, мае з'явіцца на свет у бліжэйшыя паўтара-два гады, піша TUT.BY.

— Сёлета ў Мінску нарадзіліся 13 364 дзіцяці, — распавёў падчас адкрыцця другога рэспубліканскага кангрэса «МамPro» намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ігар Юркевіч. І дадаў: — Па маіх падліках, гэта мае здарыцца ў бліжэйшыя паўтара-два гады.

Чытайце: Насельніцтва Мінска скарачаецца — на 2000 чалавек ад пачатку года

У падарунак шчаслівы малы атрымае кватэру. Яе плошча залежыць ад колькасці членаў сям'і.

— Калі гэта першае дзіця, то гаворка ідзе пра адна-, двухпакаёвую кватэру, — адзначыў Ігар Юркевіч. — Калі дзеткі ўжо ёсць, то большую. У любым выпадку кватэра будзе годнай.

Мільённы жыхар Мінска нарадзіўся 25 студзеня 1972 года. Бацькі Алега Басько — Зоя і Валерый — працавалі на фабрыцы імя Крупскай. Сям'і тады ўручылі ордэр на кватэру, на кніжку паклалі 500 рублёў, якія дзіця магло атрымаць у дзень паўналецця. Калегі Зоі і Валерыя падарылі сям'і пашыты на фабрыцы набор дзіцячага адзення. Майстры цацак падарылі месяцаход, пра які марылі многія савецкія дзеці. Цяпер Алегу Басько 46 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?