У Расіі затрымалі злодзея, які спрабаваў абрабаваць банкамат у аддзяленні аднаго з буйных банкаў у Самары.

Хлопец голымі рукамі разабраў банкамат, дастаў адтуль скрыню, у якой, як ён думаў, знаходзілася шмат грошай, і, не тоячыся, пайшоў з ёй на вуліцу. Як у далейшым аказалася, банкамат «падсунуў» маладому чалавеку пустую скрыню для збору фальшывых банкнот.

Зламысніка затрымалі. Гэта 21-гадовы ўраджэнец адной з дзяржаў Сярэдняй Азіі, паведамляе «Камсамольская праўда ў Самары». Супраць затрыманага заведзена крымінальная справа па факце замаху на крадзеж. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0