Раніцай у нядзелю, 25 лістапада, тры караблі Ваенна-марскіх сіл Украіны без дазволу ўвайшлі ў тэрытарыяльныя воды Расіі і накіраваліся да Керчанскага праліва, паведамілі ў ФСБ. У Кіеве заявілі аб таране аднаго са сваіх караблёў, піша РБК.

Тры ўкраінскія ваенныя караблі ўвайшлі ў тэрытарыяльныя воды Расіі і працягнулі рух да Керчанскага праліву, заявілі ў ФСБ.

У ФСБ адзначылі, што заяўкі на праход караблёў пададзеныя не былі, у графік праходу караблёў яны не ўключаны. «Караблі небяспечна манеўруюць, ня падпарадкоўваюцца законным патрабаванням расейскіх уладаў», - дадалі ў ФСБ.

У той жа час у паведамленні на сайце камандавання Ваенна-марскіх сіл Украіны гаворыцца, што караблі ў складзе двух малых браняваных артылерыйскіх катэраў «Бярдзянск» і «Нікапаль» і рэйдавага буксіра «Яны Капу» ажыццяўлялі планавы пераход з порта Адэсы да порта Марыупаль Азоўскага мора.

Украінскі бок заяўляе, што прадаставіў інфармацыю аб праходзе караблёў загадзя, а расійскія караблі здзейснілі «адкрыта агрэсіўныя дзеянні супраць караблёў ВМС ВС Украіны». «Пагранічны карабель «Дон» здзейсніў таран нашага рэйдавага буксіра, у выніку якога пашкоджаны галоўны рухавік карабля, абшыўка і леерная агароджа, страчаны выратавальны плыт», - заявілі ў ВМС Украіны.

ВМС Украіны апублікавалі фота сутыкнення.

Украінскія караблі працягваюць рухацца па Керчанскім праліве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0