Кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў краін Еўрасаюза ўхвалілі пагадненне з Вялікабрытаніяй аб «Брэксіце», піша dw.com.

На пазачарговым саміце ў Брусэлі ў нядзелю, 25 лістапада, лідары еўрапейскіх краінаў падпісалі 585-старонкавую дамову аб выхадзе Вялікабрытаніі з Еўрасаюза, які быў узгоднены 13 лістапада. 

Кіраўнік дэлегацыі ЕС на перамовах па «Брэксіце» Мішэль Барнье падкрэсліў, што пагадненне не ўціскае інтарэсы Лондана, і «мы застанемся хаўруснікамі, партнёрамі і сябрамі».

Кіраўнік Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер, які напярэдадні сустрэўся ў Бруселі з прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі Тэрэзай Мэй, лічыць, што брытанскі парламент таксама падтрымае пагадненне. У той жа час ён назваў «Брэксіт» трагедыяй як для Вялікабрытаніі, так і для іншых краін ЕС. 

Напярэдадні Іспанія ўрэгулявала з Брусэлем і Лонданам сітуацыю вакол брытанскага анклава Гібралтар. У сваю чаргу Мэй ў звароце да нацыі, апублікаваным у СМІ, заклікала суайчыннікаў падтрымаць праект угоды па «Брэксіце».

Пагадненне з ЕС яшчэ павінна быць ухвалена Палатай абшчын Вялікабрытаніі і Еўрапарламентам. Назіральнікі адзначаюць, што многія брытанскія дэпутаты настроеныя галасаваць супраць дамовы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0