Больш за 1,2 тыс. велікагрузных аўтамабіляў чакаюць выезду на мяжы з Літвой, Латвіяй і Польшчай, паведамляе БелТА са спасылкай на сайт Дзяржпагранкамітэта.
Па стане на 16.00, у пункце пропуску «Катлоўка» у чарзе больш за 100 машын, у «Каменным Логу» — больш за 270, у «Беняконях» — больш за 150, у «Прывалцы» — больш за 210, у «Урбанах» — больш за 150, у «Грыгараўшчыне» — больш за 150 аўто.
У бок Польшчы ў пунктах пропуску «Брузгі» і «Бераставіца» стаяць па 90 машын, у «Казловічах» — больш за 60. На ўезд найбольшая колькасць транспарту адзначаецца ў пунктах пропуску «Бераставіца» і «Беняконі» (больш за 100 велікагрузаў).
Што тычыцца легкавых аўтамабіляў, дык чакаюць выезду ў «Брузгах» больш за 90 аўто, больш за 50 — у «Беняконях», больш за 30 — у «Катлоўцы» і «Бераставіцы», больш за 20 — у «Лошы» і «Урбанах».
У Дзяржпагранкамітэце просяць ўлічваць інфармацыю пры планаванні замежных паездак.