
Катары памежнага ўпраўлення ФСБ Расіі адкрылі агонь па ўкраінскіх ваенных караблях у раёне Керчанскага праліва. Пра гэта паведаміла ў фэйсбуку камандаванне Ваенна-марскіх сіл (ВМС) Украіны.
Агонь быў адкрыты пасля выхаду ўкраінскіх судоў з 12-мільнай зоны. У выніку абстрэлу страціў ход браніраваны артылерыйскі катэр «Бярдзянск».
ВМС Украіны паведамляе пра шэсць параненых украінскіх вайскоўцаў.
«Зброя прымяняецца на паражэнне», — гаворыцца ў паведамленні ВМС Украіны.
Пасля гэтага стала вядома, што расійскія вайскоўцы захапілі тры ўкраінскія караблі. Пра гэта паведамляе крыніца InfoResist у Мінабароны Украіны. Украінскія маракі замкнуліся ў караблях.
У камітэце грамадскіх сувязяў ФСБ пацвердзілі, што ўсе тры ўкраінскія караблі захопленыя.
Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка збірае пасяджэнне Ваеннага кабінету ў сувязі з сітуацыяй у Керчанскім праліве.
Магчыма, што сёння ўначы таксама збярэцца Рада бяспекі ААН.
Нагадаем, сёння Расія звінаваціла тры ўкраінскія караблі, што ішлі ў бок Керчанскага праліва, у парушэнні дзяржаўнай мяжы РФ.
Украінскі бок заявіў, што два ўкраінскія катары «Бярдзянск» і «Нікапаль» ды буксір «Яны Капу» ажыццяўлялі планавы пераход з порта Адэсы да порта Марыупаля Азоўскага мора. Інфармацыю аб праходзе караблёў была прадстаўленая загадзя, але расійскі пагранічны карабель пратараніў украінскі буксір.
Відэа тарану (асцярожнна, ненарматыўная лексіка!)
Уваход у Керчанскую пратоку Расія перагарадзіла ваеннымі катарамі і сухагрузам, спыніўшы рух па ёй, і прыцягнула ўдарныя верталёты Ка-52 і самалёты-знішчальнікі да суправаджэння украінскіх караблёў. Пасля яны былі абстраляныя і захопленыя.
Чытайце: Расійскі памежны карабель пратараніў украінскі буксір: бакі абмяняліся абвінавачаннямі
Каментары