Больш за 100 калядных паштовак з Гарадзеншчыны з усяго ХХ стагоддзя будуць прэзентаваны на выставе «Насустрач Калядам», якая адчыніцца 16 снежня ў Гродне ў памяшканні Таварыства Беларускай Школы.
Адмыслова да адкрыцця выставы «Насустрач Калядам» будзе выпушчана калядная паштоўка з выявай Каложскай царквы, намаляваная ў 1959 годзе Івонкай Сурвіллай, сённяшнім Прэзідэнтам Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.

Традыцыя святкавання Калядаў на Гарадзеншчыне не знікала нават у самыя горшыя часы. Тое ж можна сказаць і пра высыланне з нагоды Калядаў прыгожых, адметных паштовак, знака памяці пра сваіх блізкіх і знаёмых.

Экспазіцыю «Насустрач Калядам» ствараюць паштоўкі, якія ў розныя перыяды ХХ стагоддзя высылаліся гарадзенцамі сваім родным і знаёмым па ўсім свеце,
і паштоўкі з каляднымі пажаданнямі, якія атрымлівалі гарадзенцы цягам усяго ХХ стагоддзя. Паштоўкі, якія будуць прэзентаваныя на выставе, сабраныя рупліўцамі беларушчыны ў гарадзенскіх мястэчках і вёсках. Найстарэйшыя з экспанатаў датуюцца пачаткам ХХ стагоддзя. Паштоўкі адлюстроўвалі таксама і ўладу, якая панавала на гарадзенскіх землях. На выставе вы зможаце ўбачыць паштоўкі падпісаныя па‑польску, беларуску, руску, нямецку.
Адкрыццё выставы адбудзецца 16 снежня, а 18.30 у Таварыстве Беларускай Школы (Гродна, вул. Будзённага 48а‑44).

Выстава працягнецца да 16 студзеня, пабачыць яе можна будзе штобудні дзень ад 10 да 17 гадзіны.

Уваход вольны,

Запрашаем!

Такіх паштовак не набудзеш, іх можна ўбачыць толькі на выставе «Насустрач Калядам».

Дарэчы, Вы яшчэ можаце паўдзельнічаць у выставе «Насустрач Калядам». Калі ў Вашых сямейных архівах ёсць калядныя паштоўкі, якія з’яўляліся на Гарадзеншчыне, калі ласка, пакажыце іх гарадзенцам. Мы (на Вашых умовах) далучым іх да экспазіцыі, забяспечым дагляд і вернем пасля закрыцця выставы. Звяртайцеся на адрас [email protected]

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?