26.11.2018 / 09:04

Міністр аховы здароўя: Сур'ёзнай эпідэміі грыпу не чакаецца. Дый лекаў у аптэках дастаткова 2

Міністэрства аховы здароўя не прагназуе сур'ёзнай эпідэміі грыпу ў гэтым сезоне, паведаміў у праграме «Контуры» на тэлеканале АНТ міністр аховы здароўя Валерый Малашка, піша БЕЛТА.

Міністр лічыць, што «эпідэмія не павiнна быць сур'ёзнай». Ён не сумняваецца, што ў Беларусі будуць дасягнуты аптымальныя лічбы прышчэпленасці насельніцтва. У той жа час аптэкі гатовыя да магчымага ўсплёску захворвання. «Фармацэўтычныя сеткі — як дзяржаўнай сістэмы фармацыі, так і прыватныя — гатовыя. У іх дастаткова лекавых прэпаратаў, якія зарэзерваваны на выпадак сур'ёзных уздымаў захворвання і наяўнасці ўскладненняў», - сказаў Валерый Малашка.

Ўздым захворвання на грып у Беларусі чакаецца ў канцы студзеня - пачатку лютага. Міністр запэўніў, што цэны ў аптэках у гэты час не павысяцца - яны знаходзяцца пад пастаянным кантролем.

0
Илля / Адказаць
27.11.2018 / 21:10
у их усё добра а тое што беларусы гинуць у калидорах паликлиник так гэта так з ким не бывае
6
Serg / Адказаць
29.11.2018 / 12:15
Пусть зарасаются чесноком, луком, клюквой и другими витаминами натурального происхождения!!! В школе продукты только отечественного произведения из пост советского прастранва!!! Все химию отправлять и оазворачивать на границе!!! От Китайского чеснока по европейским стандартам отказаться!!! В Гомельской области растет великолепный чеснок!!! Отвести площадь под посев, развести семена!!!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру