Першамайскі раённы суд Краснадара адмяніў адміністрацыйны арышт для рэпера Хаскі (Дзмітрыя Кузняцова), паведаміла РБК каардынатар праваабарончага праекту «Адкрытай Расіі» Паліна Неміроўская.

«Суддзя задаволіла заяву абароны пра спыненне адбыцця арышту. Пастанова ўступае ў сілу неадкладна», - дадала яна.

Пра тое, што адміністрацыйны арышт Дзмітрыя Кузняцова адменены, таксама паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку ягоны адвакат Аляксей Аванесян.

22 лістапада Хаскі атрымаў 12 сутак арышту. Пасля таго, як у Краснадары сарвалі яго канцэрт, ён выйшаў на вуліцу да прыхільнікаў і выканаў для іх сваю песню, стоячы на даху аўтамабіля. Пасля гэтага музыканта затрымалі.

Сёння ў Маскве павінен прайсці канцэрт ў падтрымку выканаўцы, які арганізуюць рэпэры Аксімірон, Баста і Noize MC.

Рэперу Хаскі адмянілі канцэрт, ён для фанатаў праспяваў на вуліцы. У выніку быў затрыманы, і яму пагражаюць дзясяткі сутак арышту

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0