Незвычайны інцыдэнт здарыўся ў в. Сароцні ў мінулую суботу, піша Вячэрні Брэст.

Каля 15:00 у раённую бальніцу быў дастаўлены 43-гадовы жыхар Драгічына з агнястрэльным раненнем. Драбавы патрон 12 калібра пашкодзіў жывот, грудзі і руку. Міліцыя высветліла, што цяжкія траўмы мужчына атрымаў менш за гадзіну таму ў лесе.

«Па словах пацярпелага, у лесе ён быў у той момант адзін, і стрэльба дала асечку, — распавёў афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка. — Мужчына — паляўнічы, у яго мелася ліцэнзія, гладкаствольная стрэльба МР-153 была зарэгістравана. Зараз аператыўнікі правяраюць, ці сапраўды ён быў адзін, а стрэльба дапусціла асечку. У бальніцы мужчыну стала горш: адна з драбінак трапіла ў сэрца, і цяпер ён у коме».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0