У суботнім інфармацыйным выпуску канала АНТ выйшаў у эфір вялікі рэпартаж з часці ракетных войскаў у горадзе Асіповічы Магілёўскай вобласці, дзе знаходзяцца айчынныя ракетныя комплексы «Паланэз». Кадры іх запуску ў эфіры АНТ паказалі пад «Оду да радасці» нямецкага кампазітара Людвіга ван Бетховена. Гэты твор з'яўляецца афіцыйным гімнам Еўрапейскага Саюза.

Гэта можна разглядаць як жэст пагрозы на адрас краін ЕС, але не выключана, што аўтары праграмы проста паблыталі «Оду да радасці» з паланэзам Агінскага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0