Увайсці
  • Навіны
  • Усяго патроху
  • Культура
  • Рэкламадаўцу
бел / рус
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
Меркаванні
Фота 17 з 31
30.11.2018 / 13:33

«Геть від Москвы»: карэспандэнт «НН» праехаў праз усю Украіну ад Краматорска да Львова. 25 назіранняў

Пяць гадоў таму ва Украіне пачаўся Еўрамайдан — масавыя мітынгі за падпісанне Украінай дамовы аб асацыяцыі з Еўрасаюзам. Тыя падзеі змянілі сітуацыю не толькі ва Украіне, але і ва ўсім рэгіёне. Што змянілася за 5 гадоў у нашай паўднёвай суседкі? Карэспандэнт «Нашай Нівы» праехаў праз усю Украіну, ад Краматорска да Львова, паразмаўляў з міністрамі, актывістамі, вайскоўцамі, святарамі і склаў топ-25 назіранняў і ўражанняў ад сённяшняй Украіны.

1. Украінскія эліты слаба вераць у суб’ектнасць Беларусі. Украіне вельмі важна, каб Беларусь была больш-менш незалежнай дзяржавай, каб была абароненая паўночная мяжа, але ў нашу поўную незалежнасць яны не вераць і ўспрымаюць Беларусь як поўнага сатэліта Расіі.

Дэпутат Вярхоўнай Рады Барыслаў Бярэза сказаў «Нашай Ніве»:

— Калі 5 гадоў таму я мог спакойна заехаць у Беларусь, то зараз у Беларусь я не заеду. Беларусь з’яўляецца краінай, якую нашы спецслужбы прызнаюць афіцыйна небяспечнай для наведвання, нягледзячы на гарантыі ад афіцыйных асоб Беларусі.Прычына вельмі простая. Я не хачу заехаць раніцай на праспект Машэрава, а вечарам апынуцца ў Маскве.

Барыслаў Бярэза. Фота: facebook.com.

2. Беларусь для ўкраінскіх уладаў не прыярытэт.

Сумесныя эканамічныя праекты ажыццяўляюцца, але гэта не магістральны кірунак. «Так, мы суседзі, так, нам трэба гандляваць, нам выгадна, каб Беларусь была больш суб’ектная і самастойная. Але не больш за тое, бо вы ў Мытным саюзе, а мы ідзём у ЕС. Нашы шляхі разыходзяцца» — вось агульны сэнс.

Украінскія вайскоўцы. Фота: Міністэрства абароны Украіны.

3. Сярод украінскіх вайскоўцаў пануе ўспрыманне Беларусі як патэнцыйнага ворага, сатэліта Расіі.

Украінскія салдаты і афіцэры не рызыкуюць ездзіць у Беларусь, у тым ліку этнічныя беларусы, якія засталіся ва Украіне пасля распаду СССР.

4. У 2019 годзе ва Украіне маюць адбыцца чарговыя прэзідэнцкія выбары. У Кіеве шалёная колькасць палітычнай рэкламы ў падтрымку Юліі Цімашэнка.

Галоўны змест яе рэкламных бордаў — гарантую зменшыць цану на газ у 2 разы. У Парашэнкі менш рэкламы. Галоўны змест яго рэкламы патрыятычны — «Армія, Мова, Віра», «Геть від Москви», «Ми йдемо своєю дорогою» і г.д..

Бордаў іншых кандыдатаў значна менш. Ёсць яшчэ борды з надпісам «Президент — Слуга народу, неўзабаве». Але пакуль ніхто не ведае, што гэта. Рэклама новага сезону серыяла, тролінг ці сапраўды Зяленскі пойдзе на выбары.

Фота: facebook.com.

5. Цікава, але ва Украіне (дзе людзі плацяць 100% за камуналку) і ў Беларусі (дзе дзяржава нібыта субсідуе камунальныя паслугі), тарыфы амаль аднолькавыя. Адзінае што ва Украіне даражэйшае ацяпленне (прыкладна ў 5 разоў), але істотная частка людзей атрымлівае субсідыі на аплату ацяплення.

6. Галоўным лакаматывам украінскай эканомікі становіцца сельская гаспадарка, якая расце шалёнымі тэмпамі.

Калі раней шмат зямель не выкарыстоўвалася і там расло пустазелле, то зараз фермеры скардзяцца на дэфіцыт зямлі. Імпульсам для сельскай гаспадаркі стала адкрыццё Еўрасаюзам свайго рынку для ўкраінскай прадукцыі і спрашчэнне правіл рэгістрацыі фермерскіх гаспадарак.

За 2017 год Украіна экспартавала сельскагаспадарчай прадукцыі на 18 мільярдаў даляраў. У параўнанні з 2016 годам — рост 16,3%. (Для параўнання — Беларусь у 2017-м экспартавала прадукцыі сельскай гаспадаркі на 4,9 млрд., але ва Украіне меншыя субсідыі сельгасвытворцам і меншы імпарт сельгаспрадукцыі ў праекцыі на экспарт, чым у Беларусі.)

У 2018 годзе сельская гаспадарка працягвае расці.

7. Працоўная міграцыя ўкраінцаў — гэта ўжо не заўтрашняе пытанне, а ўчорашняе. Але ўкраінскія ўлады асаблівай праблемы тут не бачаць. Кажуць, што такая ж сітуацыя была і ў Польшчы, калі палякі з’ехалі на працу ў багацейшыя краіны, але калі Польшча эканамічна вырасла, 80% людзей вярнуліся.

І шмат з тых, хто вярнуўся, вярнуўся з грашыма, тэхналогіямі, досведам, сувязямі. Ну і высокая міграцыя працоўных будзе стымуляваць эканоміку павышаць заробкі. І ўцягванне людзей у еўрапейскі працоўны рынак будзе ўцягваць іх у еўрапейскую ментальную прастору. Але праблема з кадрамі вельмі сур’ёзная. Асабліва ў рабочых прафесіях. Знайсці нармальнага цесляра ці сантэхніка нерэальна нават у Кіеве.

Мігруюць масава рабочыя. А вось «белыя каўнеры», усякія менеджары і праграмісты амаль не выязджаюць, бо ім і ва Украіне можна зарабляць нармальна, а жыццё ва Украіне вельмі таннае.

8. Аздаравілася банкаўская сістэма. Але для гэтага прыйшлося закрыць палову банкаў.

9. Рэформы вельмі павольна, але ўсё ж ідуць

Галоўная праблема для правядзення рэформ — адсутнасць нармальных кадраў. Яскравы прыклад — рэформа мясцовых грамад (дэцэнтралізацыя). Рэформа мае пазітыўны эфект, у мясцовых бюджэтах стала заставацца больш грошай. Там, дзе мясцовыя ўлады разумныя, яны ўкладаюць у дарогі, школы, адукацыю і г.д.. Але шмат дзе сітуацыя іншая. Грошай у мясцовых бюджэтах стала так шмат, што мясцовыя ўлады проста не ведаюць, куды і на што іх выдаткоўваць. Даходзіць да таго, што яны проста бяруць грошы і кладуць іх у банк на дэпазіт. Мясцовыя кадры такой нізкай якасці, што яны ніколі раней такімі грашыма не распараджаліся, і не ведаюць, што з імі рабіць. У найлепшым выпадку яны зробяць дарогі, плітку пакладуць, зробяць які-небудзь фантан. А ў soft-skills і чалавечы патэнцыял (адукацыя, культура і іншае нематэрыяльнае) амаль нічога не ўкладаюць.

Правядзенню іншых рэформ таксама перашкаджае кадравы голад.

10. Дэцэнтралізацыя дае рэальныя вынікі ўжо зараз. Інфраструктура ва Украіне пакрысе лепшае, прычым не толькі ў Кіеве, але і ў рэгіёнах. Усюды кладуць плітку тактыльную для сляпых. Транспарт таксама прыводзяць у чалавечы выгляд. Рамантуюцца дарогі. Некаторыя з іх сталі зусім добрыя (напрыклад, Луцк-Львоў — турыстычны шлях для беларусаў).

Фота: Wikimedia Commons.

11. Ментальная і культурная розніца паміж заходняй і ўсходняй Украінай захоўваецца, але яна істотна скарачаецца. Усходнія ўкраінцы пераймаюць заходнеўкраінскія каштоўнасці.

Прычына — цяжкая дэмаграфічная сітуацыя на ўсходзе і цэнтры Украіны і адносна стабільная сітуацыя на захадзе (дзе нараджальнасць вышэйшая) + вайна, праз якую значная частка людзей з прарасійскай ідэнтычнасцю выкінута з украінскага поля (Крым і частка Данбасу).

12. Гэты пампезны і манументальны будынак з бетону і мармуру — дэманстрацыя абсалютнай неэфектыўнасці дзяржаўных кампаній постсавецкіх краін. Тут раней знаходзілася дзяржаўнае ўкраінскае тэлебачанне.

Велічны мармур і дываны, цяжкія таўсценныя фіранкі, якія могуць і забіць, горы старой і грувасткай тэлевізійнай тэхнікі… У нацыянальнай дзяржаўнай тэлекампаніі Украіны працавала 7000 чалавек.

І гэтыя 7 тысяч чалавек смакталі дзяржаўныя грошы і выраблялі толькі 1 звышпанылы тэлеканал (УТ-1) + дробныя рэгіянальныя тэлестудыі. 7 тысяч чалавек, цэлая армія, рабілі адзін тэлеканал, які нават не ўваходзіў у першую дзясятку ў рэйтынгах украінскіх тэлеканалаў! Якія бюджэты тут пілаваліся! 

Цяпер замест дзяржаўнай тэлекампаніі спрабуюць зрабіць грамадскае тэлебачанне, як у Еўропе. Людзей скарацілі. Вялікія плошчы здаюць у арэнду. Тэлеканал палепшыў кантэнт, але мае праблемы з фінансаваннем і па-ранейшаму пляцецца ў канцы тэлерэйтынгаў. З багатымі прыватнымі СМІ, якія маюць велізарныя бюджэты, яму цяжка цягацца.

13. Украінскіх грамадзян і палітыкаў не бянтэжыць, што ЕС не гатовы нават абмяркоўваць сяброўства Украіны ў ЕС. Ёсць разуменне таго, што Украіна робіць рэформы для сябе, а не для заходніх партнёраў. У гутарцы з «Нашай Нівай» віцэ-прэм’ерка па пытаннях еўрапейскай інтэграцыі Івана Клімпуш-Цынцадзэ выказала ўпэўненасць, што ЕС вырашыць свае праблемы, і праз нейкі час зможа зноў стаць прымаць новых сябраў, у тым ліку Украіну, калі тая будзе адпавядаць крытэрыям ЕС.

Віцэ-прэм’ер па пытаннях еўрапейскай інтэграцыі Украіны Івана Клімпуш-Цынцадзэ.

14. Ва ўсёй Украіне будуюць так званыя ЦНАПы (Центр надання адміністративних послуг). Аналаг нашага «аднаго акна», але там усё робіцца за еўрапейскія грошы і паводле еўрапейскіх стандартаў і патрабаванняў.

Часам здараецца парадаксальная сітуацыя. Будуюць суперсучасны ЦНАП, там ёсць шрыфт Брайля, тактыльная плітка для сляпых, спецыяльныя туалеты для калясачнікаў і г.д., хаця вакол гэтага ЦНАПа ніякага безбар’ернага асяроддзя няма, што туды ніякі інвалід і не заедзе. Праз тое, што ЦНАПы праектуюцца еўрапейцамі, а ўкраінскія рэаліі крыху іншыя, атрымліваецца марнаванне грошай у некаторых выпадках. Але самі ЦНАПы істотна палепшылі якасць дзяржаўных паслуг.

15. У Краматорск і Славянск укладаюцца вялікія грошы. З іх спрабуюць зрабіць вітрыну Данбаса. Дарогі лепшыя, чым у Кіеве, ездзіць новы сучасны транспарт, ніякіх пабітых украінскіх маршрутак.

Гарады ў плане добраўпарадкавання дакладна не горшыя за Рэчыцу ці Светлагорск. Але дэпрэсіўнасць усё ж крыху адчуваецца. Шмат якія заводы ўсё ж закрыліся, праз разарваныя эканамічныя сувязі і праз тое, што вялікая колькасць уладальнікаў тых заводаў — расіяне.

Славянск, лістапад 2018 года.

На пярэднім плане — бальніца пад Славянскам, знішчаная падчас баявых дзеянняў. За ёй — новыя адбудаваныя карпусы бальніцы.

16. Па-прарасійску настроеных жыхароў, так званых «ватнікаў», у Краматорску больш чым дастаткова. І яны не баяцца выказваць сваё меркаванне.

Распазнаць «ватнікаў» даволі проста. У іх вісяць спадарожнікавыя антэны «Трыкалор» і яны глядзяць расійскія каналы. Спадарожнікавыя антэны ёсць недзе ў 30% кватэр.

17. У параўнанні з 2014 годам істотна палепшала забеспячэнне ўкраінскай арміі. Калі раней нават берцы байцам куплялі валанцёры, то цяпер салдаты маюць самую сучасную амуніцыю і пайкі. Адзінае, што масава працягваюць рабіць валанцёры — яны плятуць маскіровачныя сеткі.

18. Адна з валанцёрскіх арганізацый, дзе бабулі плятуць маскіровачныя сеткі — «Краматорскія пчолкі».

Валанцёры працуюць там не таму, што ўкраінскай арміі сетак бракуе. Проста для гэтых данбаскіх бабуль такі занятак — выдатная магчымасць прыйсці, паразмаўляць з сяброўкамі і аднагодкамі, гэта такое класнае кам’юніці для праўкраінскіх актывістаў. Замест таго, каб сядзець дома і глядзець тэлевізар, 60—80-гадовыя жанчыны прыходзяць, гутараць і адчуваюць, што могуць камусьці дапамагчы. Таму гэтыя сеткі больш не для вайскоўцаў, а для гэтых бабуль. Але для вайскоўцаў яны таксама патрэбныя. Фабрычныя сеткі горшыя за ручныя, бо яны маюць тыповы малюнак і сістэмы распазнаюць іх хутчэй, чым ручную сетку, якая мае ўнікальныя ўзоры.

19. У Краматорску вялікая колькасць перасяленцаў з акупаваных тэрыторый.

Арэнда кватэры там зараз каштуе амаль як у Кіеве.

20. Незвычайнае для беларускага вока: у Краматорску ды іншых гарадах Данбаса жыве нейкая неймаверная колькасць птушак і звяроў.

Можна нават у горадзе сустрэць якога-небудзь фазана ці зайца, які не будзе цябе баяцца, калі да яго падысці. Па-першае, Данбас — гэта суцэльныя гарады, лясоў амаль няма. Па-другое, дзікіх жывёл стала больш, бо праз вайну на кантраляванай Украінай тэрыторыі Данбаса забаранілі паляванне. Прырода вяртае свае пазіцыі.

21. Малодшыя і сярэднія ўкраінскія афіцэры, якія прайшлі Данбас, маюць надзвычайна высокую матывацыю і гатоўнасць вярнуць акупаваныя тэрыторыі.

22. Наркотыкі ва Украіне прадаюць масава праз тэлеграм. Проста пішуць на сцяне ў цэнтры горада назву тэлеграм-канала і назву наркотыку. У нейкай ступені гэта паказчык надзейнасці тэлеграма і яго прыватнасці, калі ім карыстаюцца нават наркадылеры і іншыя злачынцы. Праўда, ва Украіне сім-карты прадаюць без пашпартоў, таму высачыць нікога не могуць.

Рэклама наркотыкаў проста ў цэнтры Львова. Аналагічнае сустракаецца і ў іншых гарадах Украіны.

23. Кіеў за апошнія гады стаў перанаселеным горадам. Фармальна ў Кіеве жыве 2,8 млн чалавек, але рэальныя лічбы вышэйшыя.

Бачна, што людзей там у некалькі разоў больш, чым у Мінску. Нармальны ўлік насельніцтва ў Кіеве не вядзецца, і ніхто дакладна не ведае, колькі там жыхароў. Там шмат раёнаў, на фоне якіх Каменная Горка ў Мінску — звышпрасторны квартал. Ёсць раёны, дзе радамі стаяць 40-павярховыя дамы, шчыльнасць насельніцтва там касмічная, у двары нават не трапляе сонца.

Адна з прычын перанаселенасці — у Кіеве вельмі танныя кватэры. У спальным раёне можна спакойна купіць за 15 тысяч даляраў новую 1-пакаёвую кватэру.

24. Ва Украіне за апошнія гады з’явіўся сапраўдны культ кавы. Яна проста ўсюды, на кожным кроку. Прычым вельмі танная, якасная і смачная. Кубачак смачнай натуральнай кавы можна купіць у кавярні прыкладна за 1,2 рубля. Кавярні есць на кожным кроку ў кожным горадзе, шмат дзе стаяць фургончыкі, дзе разліваюць каву (там яна яшчэ таннейшая). Канкурэнцыя на кававым рынку шалёная, таму і цэны на каву меншыя, чым у Беларусі.

Для ўкраінцаў піць каву ў кавярні стала звычайным, незалежна ад узроўню даходаў.

25. Прыемна здзіўляе вялікая колькасць культурных, грамадскіх і адукацыйных мерапрыемстваў у любым сярэднім і вялікім украінскім горадзе, якой няма нават у Мінску.

Пакуль у мінскім Палацы мастацтваў прадаюць мёд, кажухі і дываны, а культурныя і адукацыйныя мерапрыемствы ў абавязковым парадку ўзгадняюцца з «ідэолагамі», ва Украіне, ва ўмовах свабоды, розныя ініцыятывы ды і самыя звычайныя грамадзяне імкнуцца арганізаваць падзеі на самыя шырокія тэмы: ад асобнага збору смецця да ўкраінскага мадэрну ў выяўленчым мастацтве. Большасць такіх падзей — бясплатныя.

Украінскія актывісты і неабыякавыя грамадзяне не баяцца, што кіраўніку пляцоўкі патэлефануе якая-небудзь цётачка з райвыканкама. Няма там і ніякіх «гастрольных пасведчанняў» — якія страшна тармозяць развіццё нашай культуры. І вось што яны маюць у выніку:

Вось такія неадназначныя назіранні я зрабіў, праехаўшы з Кіева ў Краматорск, а пасля — у Львоў.

Максім Маханькоў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
«Супрацоўнікі ГУБАЗіК выбіралі кнігі па колерах»
Сяргей Ваганаў: Адно істотнае адрозненне сённяшніх рэпрэсій ад сталінскіх
«Вас палічаць памерлымі, але вось, вы жывыя». Бабарыка звярнуўся да беларусаў напярэдадні суда
Пастарнак: Якія змены ў Канстытуцыю? Усіх цікавіць адно: калі ён сыдзе
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Палітыка і грамадства
МЗС абураецца ўдзелам замежных дыпламатаў у судовых пасяджэннях
У Оршы чалавека асудзілі на месяц арышту за графіці

У кнізе «Беларускі Данбас» Кацярыны Андрэевай і Ігара Ільяша знайшлі «прыкметы праяваў экстрэмізму» 
Апублікавана ВІДЭА, як збівалі людзей у «Алмі» на Прытыцкага 11 жніўня
Мінздароўя: За суткі 1279 выпадкаў каранавіруса
Іван Наскевіч напісаў кандыдацкую дысертацыю, у якой абгрунтоўвае мэтазгоднасць існавання Следчага камітэта
Пуцін заявіў, што супраць Расіі рыхтуюць інфармацыйныя правакацыі наконт каранавіруса
У Швецыі робяць больш жорсткімі абмежаванні з-за каранавіруса
Усяго патроху
Чаму людзі працягваюць спажываць мяса, калі не хочуць забіваць жывёл?
Стала вядома, як беларусы ў 2020 годзе часцей за ўсё называлі хлопчыкаў
Сталі вяртацца першыя пералётныя птушкі
«Міс Беларусь-2008» Вольга Хіжынкова распавяла пра свой сакрэт поспеху і дала парады
Дзядуля пісьменніка Сашы Філіпенкі аб'явіўся праз 36 гадоў. Нагода вас здзівіць
Warner Music патрабуе плату за выкарыстанне песні «Jerusalema»
Вымірае прэснаводная рыба. Ці можна гэта спыніць?
Спорт
Гандбольны СКА скасаваў кантракт з галкіперам, які падпісаў пісьмо за новыя выбары
Хакейнае «Дынама» ўпершыню з 2017 года выйшла ў плэй-оф КХЛ
Матч гандбольнай Лігі чэмпіёнаў у Брэсце перанесены. У варатара гасцей спынілася сэрца
БАТЭ са «Слуцкам», а «Шахцёр» — з «Мінскам»: прайшло лёсаванне першага туру ЧБ па футболе
Праваліўшы мас-старт. Беларусы з ЧС па біятлоне вяртаюцца з адным медалём
Між Украінай і Расіяй: Беларусь заняла 7-е месца на ЧС па біятлоне
Новак Джокавіч выйграў 9-ы Australian Open
Здарэнні
У Гомелі зноў асудзілі кіроўцу, які п'яным насмерць збіў дзяцей, адседзеў, выпіў — і зноў збіў насмерць
Мужчына рабіў рамонт віцебскай пенсіянерцы, скраў у яе грошы, купіў машыну, а потым у ёй і жыў

У Гомелі двое падлеткаў гулялі з кайданкамі — прыйшлося выклікаць ратавальнікаў
«Хадзем, мая харошая». У Бярозаўскім раёне міліцыянты адгаварылі 22-гадовую дзяўчыну скакаць з моста
«Толькі ківала галавой»: у Камянецкім раёне 30-гадовая дзяўчына звалілася ў калодзеж
Карысная інфа
Невялікае пацяпленне. Сіноптыкі пра надвор'е на апошнія дні зімы
Сіноптыкі: 24 лютага — магчымы снег

Сіноптыкі: 23 лютага — воблачна, да -6
У Брэсце ў чацвер да +12! Сіноптыкі расказалі пра надвор'е на амаль апошнія дні зімы
Сіноптыкі: 22 лютага — да + 9, туман

На панядзелак паабяцалі туман і галалёдзіцу
Здароўе
У Беларусі ў найбліжэйшы час пачнецца вытворчасць «Спутніка V»
Сацсеткі шкодзяць нам мацней, чым можна ўявіць. Што з гэтым рабіць?
Навукоўцы: мабільныя дадаткі па адсочванні кантактаў дапамагаюць знізіць колькасць хворых на кавід
Чаму некаторых людзей кавід не бярэ? Навукоўцы шмат чаго ўжо зразумелі
Мова
«Мова прафесіі»: стартуе новы праект, які дапаможа пашыраць беларускую мову
Падступная прастата класікі, або Што значыць «…цягам доўгія часіны»
Выйшаў чацвёрты том слоўніка мовы «Нашай Нівы»
«Успомніць, што такое «дзьмухавец», калі бяжыш 10 км/г — складана». У Беларусі практыкуюць новы спосаб вывучэння роднай мовы
Аўто
МАЗ удасканаліць свае аўтобусы «антыкаранавіруснікам» 
«Форд» пачне вытворчасць электрамабіляў у Кітаі
У 2020 годзе самым прадаваным аўтамабілем у свеце стала «Таёта»
Важныя змены для кіроўцаў: першы раз на год не будуць штрафаваць за паркоўку, няпропуск пешахода ці падачу гукавога сігнала
Эканоміка
Белстат назваў сярэдні заробак за студзень
Рубель сёння зноў патаннеў да трох валют
Дарадца Ціханоўскай пра пастанову ўрада: «Цэны дубінкамі не паб’еш і ў аўтазак не закінеш»
Урад замарожвае цэны на 62 «сацыяльна значныя тавары»
Меркаванні
Да 24 лютага можна аформіць падпіску з сакавіка па чэрвень, на 4 месяцы
«Супрацоўнікі ГУБАЗіК выбіралі кнігі па колерах»
Сяргей Ваганаў: Адно істотнае адрозненне сённяшніх рэпрэсій ад сталінскіх
«Вас палічаць памерлымі, але вось, вы жывыя». Бабарыка звярнуўся да беларусаў напярэдадні суда
Гісторыя
23 лютага — адкуль гэта свята і якія ёсць альтэрнатывы
Дырэктар Інстытута гісторыі кажа, што вёску Бабровічы «спалілі пад бел-чырвонымі-сцягамі». Але гэта містыфікацыя
«Не зусім здраднікі»: як шляхта лічыла не ганебным перайсці на бок Масквы і як улады ВКЛ змянілі такую свядомасць
Спонсары вялікіх князёў. Як габрэі Вялікага Княства Літоўскага сталі неад’емнай часткай грамадства
Электрык, які стаў прэзідэнтам
Сярэдняя Літва: дзіця гібрыднай вайны
Як вырваная з кантэксту цытата Касцюшкі скажае яго вобраз
Культура
З выставы ў Гродне знялі карціны Надзі Букі — бо там спалучэнне белага і чырвонага колераў ФОТА
Абвешчаны поўны спіс намінантаў прэміі «Дэбют»
«Паўзмоўча»: кніжка-загадка, каб дажыць да вясны
Фонд культурнай салідарнасці зменіць назву і перарэгіструецца
На сцэне Купалаўскага тэатра, апроч «Паўлінкі», у сакавіку будуць паказваць яшчэ адзін спектакль
Пяць спектакляў РТБД можна наведаць анлайн
Новы мастацкі кіраўнік беларускай Оперы адпрацавала на сваёй пасадзе адзін дзень
Навука і тэхналогіі
Паліва для найвялікшага ў свеце тэрмаядзернага рэактара гатова для тэставага запуску
Huawei выпусціла новы тэлефон з гнуткім экранам. Але агулам у Huawei усё кепска
Ці варта адсочваць свой вугляродны след? Усё больш людзей лічаць, што так
У Telegram з'явілася функцыя аўтаматычнага выдалення паведамленняў
Беларуская праграма для жаночага здароўя стала самай папулярнай у свеце ў App Store
Створаны прыбор, які папярэджвае аб набліжэнні інфаркту або інсульту. Ëн працуе як радар
Coca-Cola збіраецца перайсці на папяровыя бутэлькі
Каханне і сэкс
Як склаўся лёс закаханых парачак з вокладкі «Нашай Нівы» за 2013 год?
Памёр бацька Дэніса Родмана. У яго было 29 дзяцей ад 16 жанчын
Маладыя з Мінска вырашылі адсвяткаваць вяселле на нядзельным маршы
Паляк спрабаваў незаконна перасекчы мяжу, каб убачыць каханую дзяўчыну з Беларусі
У Грэцыі адчыніліся легальныя публічныя дамы. Але ёсць вельмі цікавыя ўмовы
Як вытрымаць некалькі тыдняў самаізаляцыі ў сям'і і не рассварыцца. Раіць псіхолаг
Свабодныя адносіны. Мінчук, які жыве адначасова з пяццю партнёркамі, расказаў, як прыйшоў да такога жыцця
Свет
Жэрару Дэпард'ё выставілі абвінавачванні ў згвалтаванні
Пуцін заявіў, што супраць Расіі рыхтуюць інфармацыйныя правакацыі наконт каранавіруса
У СААЗ расказалі, калі скончыцца пандэмія
У Швецыі робяць больш жорсткімі абмежаванні з-за каранавіруса
Мільёны людзей далучыліся да ўсеагульнай забастоўкі ў М'янме
Літва спадзяецца заблакаваць пастаўкі электраэнергіі з БелАЭС у Еўропу з дапамогай ЕС
У Кіеве адбыліся пратэсты і сутыкненні з паліцыяй
Афіша
У суботу адбудзецца канцэрт салідарнасці хору «Унія»
У Батанічным садзе пачынаецца тыдзень бэзу
«Ураджай» купалаўцаў, тэатр Сінгапура і contemporary цырк: новая падборка анлайн-відовішчаў на тыдзень
Лявон Вольскі сёння правядзе анлайн-канцэрт для слухачоў з Украіны
Галоўнае
Паліва для найвялікшага ў свеце тэрмаядзернага рэактара гатова для тэставага запуску
Сацсеткі шкодзяць нам мацней, чым можна ўявіць. Што з гэтым рабіць?
У Оршы чалавека асудзілі на месяц арышту за графіці
Ці варта адсочваць свой вугляродны след? Усё больш людзей лічаць, што так
МЗС абураецца ўдзелам замежных дыпламатаў у судовых пасяджэннях
Беларуская праграма для жаночага здароўя стала самай папулярнай у свеце ў App Store
Апублікавана ВІДЭА, як збівалі людзей у «Алмі» на Прытыцкага 11 жніўня
Рэклама на NN.BY
Усяго патроху
Іван Наскевіч напісаў кандыдацкую дысертацыю, у якой абгрунтоўвае мэтазгоднасць існавання Следчага камітэта
«Будучыню бачу ў Крэве». Гутарка з першакурсніцай, якая пераехала з Украіны ў беларускую вёску і пачала размаўляць па-беларуску
«Новы прэм’ер, імаверна, і зменіць Лукашэнку»: што расійскія СМІ пішуць пра сустрэчу Пуціна і Лукашэнкі
«Помста за яе пазіцыю». Берасцейскую Жанну Д'Арк перавялі з СІЗА ў Навінкі
Рэклама на NN.BY
Прыватныя абвесткі
Разнорабочий на строительство Вахта
Администратор в гостиничный комплекс Вахта
Укладчик упаковщик Вахта Жилье Питание
Горничная Вахта
Грузчики-комплектовщики на склад Вахтой
Комплектовщик товара Вахта Проживание
Вахтер-консьерж в жилой дом 1/3
Водитель погрузчика Вахта в Минске
Сварщик на производство Вахта
Рабочие строительных специальностей Вахта
Фота / Відэа
23 сутак на дваіх, штрафы і канфіскаваныя на 28 тысяч рублёў тавары за любоў да Беларусі — гутарка з гаспадарамі крамы «Мой модны кут»
У цэнтры Мінска проста ў траншэі знайшлі скарб з залатымі манетамі часоў Мікалая ІІ ФОТАФАКТ
Рэклама на NN.BY
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Анекдот. У Беларусі нават снег баіцца ісці…
Анекдот. А помніце, Бабарыка?
Самае чытанае
«Новы прэм’ер, імаверна, і зменіць Лукашэнку»: што расійскія СМІ пішуць пра сустрэчу Пуціна і Лукашэнкі
«Помста за яе пазіцыю». Берасцейскую Жанну Д'Арк перавялі з СІЗА ў Навінкі
Дзядуля пісьменніка Сашы Філіпенкі аб'явіўся праз 36 гадоў. Нагода вас здзівіць
Ціханоўская: Калі б паставілі ўмову: «Сяргей выходзіць, а астатнія сядзяць» — я б сказала «не»
Затрымалі блогера Руслана Лінніка, які мае 90 тысяч падпісчыкаў на ютубе. Хто гэта такі?
Самае лайканае
«Была ўпэўненая, што тэлефануюць аферысты». Супрацоўніца БДУ стала гераіняй інтэрнэту, калі сказала ў жывым эфіры «Свабоду народу!»
Экс-кіраўнік прэзідэнцкага пула журналістаў Дзмітрый Семчанка напісаў верш пра мову і выбачыўся перад ёй
Судзілі актывістку «Краіны для жыцця» Вольгу Паўлаву. Падчас яе апошняга слова прысутныя плакалі
Ціханоўская: Калі б паставілі ўмову: «Сяргей выходзіць, а астатнія сядзяць» — я б сказала «не»
У Магілёве праз палітыку звольніўся геніяльны гадзіннікавы майстар
Гарачыя тэмы
Дзядуля пісьменніка Сашы Філіпенкі аб'явіўся праз 36 гадоў. Нагода вас здзівіць
Ціханоўская: Калі б паставілі ўмову: «Сяргей выходзіць, а астатнія сядзяць» — я б сказала «не»
Італьянскі забудоўшчык разбірае краны і сыходзіць, амбіцыйная будоўля «Газпрам-цэнтра» прыпыненая
Чаму некаторых людзей кавід не бярэ? Навукоўцы шмат чаго ўжо зразумелі
Як рэдагаванне генаў можа паўплываць на будучыню чалавецтва
А получилось как всегда? Расія адстае ад Захаду ў вытворчасці вакцын ад кавіду, Беларусь мучыцца заадно
Чаму каранавірус выклікае страту нюху і чым гэта небяспечна для псіхічнага здароўя
«Ён бярэ мае вокладкі і прыфаташоплівае свой твар». Папулярны амерыканскі блогер абвінаваціў Улада Бумагу ў бессаромным плагіяце
Электрык, які стаў прэзідэнтам
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
Рэклама на NN.BY
Рэклама на NN.BY
Падзякі
Дзякуем фундатарам НН Віталю Броўку, В.Ваяйкову, Яўгену Чыгіру…
Дзякуем фундатарам НН Беляўцовай, П.Петруку, Ігару Хаменку, В.Палсцюку…
Дзякуем фундатарам НН Каці Вініцкай, Віялеце і Вячаславу Кавалёвым
Дзякуем фундатарам НН Віталю Броўку, А.Небераву, Д.Калядзе…
Дзякуем фундатарам НН А.Герасіменку, Богдану, В.Жыдовічу, М.Крупко, Саковічу, а асабліва Андрэю К. і чалавеку, які падпісаўся «За выкрыццё цемры»…
Даслаць навіну Падтрымай НН Рэклама на NN.BY
Версія для смартфонаў
Навіны Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Прыватнае прадпрыемства «ННбай» УНП 193437024.
Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на NN.BY у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх