Нацыянальная жаночая зборная Беларусі па гандболе правяла першы матч асноўнага раўнду чэмпіянату Еўропы — з харваткамі. Упершыню на турніры наша каманда гуляла не ў Охрыдзе, а ў сталіцы Македоніі — Скоп’і.

Пачатак гульні абнадзейваў — у нашых атрымоўвалася літаральна ўсё. Здавалася, што за мяч змагла зачапіцца і варатар зборнай Абрамовіч. На нейкіх перыядах першага тайма перавага беларусак складала аж пяць галоў.

Аднак потым усё пачалося валіцца з рук нашых дзяўчатак. Харваткі хуценька прыбралі гульні да сваіх рук. На перапынак зборныя сыходзілі з лікам 18:21 на карысць балканак.

Другі тайм быў правалены цалкам. Дыяна Галубіч раз за разам разрывала беларускую абарону. На рахунку гэтай светлай харваткі аж 12 мячоў.

Лік увогуле выйшаў анамальна вялікі — 35:43. Самай выніковай у складзе нашых была Наталля Платановіч, яна закінула 9 галоў.
Наступны матч наша каманда правядзе ў сераду, 10 снежня, супраць немак.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?