У нядзелю ў Мазыры загарэлася хата. Вінаватым аказаўся чужы мужчына, які вырашыў залезці ў чужое жыллё, паведамляе МНС.
Беспрацоўнага 47-гадовага мужчыну выратавалі супрацоўнікі МНС: яны знайшлі яго на падлозе ў падпаленым пакоі і перадалі медыкам. Пасля агляду мужчыну з апёкамі шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне.
Імаверная прычына пажару — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.