У нядзелю ўначы трое гомельскіх падлеткаў скралі аўтамабіль, урэзаліся ў плот, пасля чаго зніклі. Аднак на ўцёках яны былі не з пустымі рукамі — з сабой хлопцы прыхапілі акумулятар.

Каля 3-яй гадзіны мясцовыя жыхары патэлефанавалі ў ДАІ: «Жыгулі» ўрэзаліся ў плот. Аднак кіроўцы на месцы ДТЗ экіпаж ДАІ не знайшоў. Затое разбітае шкло і скручаныя правады запальвання навялі на думку пра крадзеж машыны. Відавочца разглядзеў у машыне трох чалавек, а таксама пабачыў, што хлопцы знялі акумулятар з машыны і пабеглі.

Злодзеяў выдалі сляды на снезе. Першага зламысніка злавілі адразу, крыху пазней затрымалі і астатніх. Імі аказаліся хлопцы 16, 17 і 18 гадоў.

Распачалі крымінальную справу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?