8 сьнежня культурная фундацыя экс‑прэзыдэнта Чэхіі Вацлава Гаўла праводзіць у Празе Беларускі дзень.

Апоўдні Гавал вітаў у сябе дома заснавальнікаў «Свабоднага тэатру» і браў удзел у здымках для новага дакумэнтальнага праекту гэтага тэатру.

Мікалай Халезін плянуе сабраць у адзін дакумэнт развагі інтэлектуалаў, творцаў і палітыкаў пра тое, як Эўропа ўпершыню стане кантынэнтам, свабодным ад дыктатуры. Паводле яго дарога да гэтага вядзе празь Беларусь. Праект адштурхоўваецца ад вядомага акрэсьленьня статусу беларускага кіраўніка і мае сымбалічную назву «Апошні». Вось якой развагай падзяліўся сёньня Вацлаў Гавал:

«Калі гаварыць пра Беларусь, пра тое, калі яна стане сапраўднай дэмакратычнай дзяржавай, якая будзе далучана да заходняй цывілізацыйнай прасторы, выглядае, што гэта дарога будзе яшчэ доўгай. Але не абавязкова. Мы ведаем прыклады зь нядаўняй гісторыі, калі сытуацыя зьмяняецца нечакана хутка і раптоўна. Гэта складанае спляценьне ўплываў, якія да гэтага спрычыняюцца і якія чалавек цяжка можа прадбачыць. Гэта толькі такія самаўпэўненыя людзі як камуністы ці марксісты думаюць, што ўсё разумеюць і ведаюць законы сьвету і гісторыі і могуць прадказваць. Мы прадказваць ня можам. Так што і нечаканасьці магчымыя.»

Сказаў Вацлаў Гавэл сёньня падчас здымак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?