firstpost
12-я партыя матча за шахматную карону, што праходзіць у Лондане, паміж нарвежцам Магнусам Карлсэнам і прэтэндэнтам з ЗША Фабіянам Каруанай таксама скончылася ўнічыю. Лік стаў 6:6 (унікальная сітуацыя, калі ўсе партыі завершыліся нічыёй).
Цяпер пераможца матчу вызначыцца па выніках тай-брэйку, дзе ўдзельнікі згуляюць партыі з скарочаным кантролем часу, затым, пры неабходнасці, бліц і так званы армагедон.
Гэта міні-паядынак, дзе белыя маюць пяць хвілін пры чатырох у праціўніка, але абавязаныя перамагаць. Тай-брэйк пачнецца ў сераду.