Фота Андрэя Давыдчыка

Фота Андрэя Давыдчыка

У інтэрнэце выкладзены першы сінгл з новага альбома Лявона Вольскага «Гравітацыя». Відэа на песню «Źnikłyja ludzi» зняў Арцём Лобач.

— Песня была напісаная год таму. Яна пра пэўны этап у жыцці, калі паступова сыходзяць сябры, знаёмыя, родныя. Нейкія моманты нагадваюць пра іх — месцы, рэчы, словы, музыка — а іх ужо няма. І чым далей, тым больш такога, — кажа Лявон Вольскі.

Лявон Вольскі анансаваў збор грошай на альбом «Гравітацыя» некалькі дзён таму. Сабрана ўжо 30% ад сумы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0