Фота Уладзя Грыдзіна |
16:40 Суддзя прызнала Аляксандра Баразенку вінаватым ў парушэнні арт. 341-1 КК
і вызначыла пакаранне адзін год абмежаванння волі без накіравання ў спецустановы.
Аляксандра проста вызвалілі ў зале суда. Іна Кулей уручыла яму кветкі. Усе абдымаюць хлопца і віншуюць з вызваленнем. Сваякі і сябры плачуць.
«Адзінае жаданне - выспацца, - сказаў Аляксандр. - Я не спаў амаль двое сутак, хваляваўся».
На пытанне, што ён шаптаў падчас працэсу, сказаў, што чытаў малітву «Магутны Божа».
Аляксандр зазначыў, што ўмовы на Валадарскага - непараўнальна лепшыя, чым у следчым ізалятары на Акрэсціна, хоць пасля галадоўкі, якую ён трымаў з 11 па 19 лістапада, Аляксандра перавялі ў камеру з крымінальнікамі.
* * *
З апошнім словам выступіў Аляксандар Баразенка.
Ён сказаў: «Перад вамі знаходзіцца чалавек, які, паводле словаў міністра ўнутраных спраў Уладзіміра Навумава, збіваў амонаўцаў і быў дэстабілізатарам сітуацыі ў нашай краіне.
Яшчэ два гады таму я не думаў, што апынуся на лаве падсудных. Тады я быў паспяховым студэнтам БДУ, але атмасфера страху і глупства ў краіне прымусіла мяне заняцца грамадскай дзейнасцю.
Як паказалі наступныя падзеі, наша ўлада не любіць актыўных і разумных, а ўкладвае грошы ў дэгенератаў.Пасля я зведаў правакацыі, затрыманні, перажыў збіцці, турму і нарэшце, суд».
А. Баразенка зазначыў, што сам не заўсёды быў прыкладам для іншых, што часта паводзіў сябе эгаістычна. Аляксандр сказаў, што раскайваецца, што не быў з таварышамі на першай частцы "Працэсу 14", а з'ехаў у Польшчу.
"Калі высокі суд лічыць мяне вінаватым, то можа мяне расстраляць: я свой выбар зрабіў і гатовы да любых наступстваў".
Ён зазначыў, што добраахвотна з'явіўся да сьледчага, каб паказаць усю ілжывасць і баязлівасць уладаў. Аляксандр падкрэсліў, што і далей будзе змагацца за перамены і "нашу свабоду".
Аляксандр звярнуў увагу на тое, што гэты працэс паказвае наіўнасць тых, хто гатовы да саступак з боку рэжыму: асуджанымі застаюцца 10 чалавек (фігуранты справы 14-ці),
не знятыя судзімасці з Казуліна, Парсюкевіча, Кіма. "За кратамі знаходжуся і я -- так праводзіцца лібералізацыя".
«Калі я вярнуўся ў Беларусь, то паступіў па сумленні. Прашу высокі суд кіравацца сумленнем і вынесці адзіны магчымы апраўдальны прысуд.
Баразенка скончыў прамову цытатай класіка: "Людзі не астравы, а частка мацерыка, і зло вяртаецца да крыўдзіцеля. Не пытайце, па кім гучыць звон, магчыма, ён гучыць па вас".
* * *
12:51 Адвакат Павел Сапелка: Актыўных дзеянняў і парушэння закону ў майго падабароннага не даказана. Таму ён просіць апраўдаць свайго падабароннага.
12:40 Пракурор Ціхавец патрабуе пакараць Аляксандра Баразенку 1,5 гадамі абмежавання волі, але без накіравання ў калонію.
12:16 Пачаліся судовыя спрэчкі.
11:36 Абвешчаны перапынак.
11:21 Пачалося азнаямленне з пісьмовымі матэрыяламі справы.
11:14 Пад вокнамі суда пачалася моладзевая акцыя салідарнасці. Яе ўдзельнікі стаяць з расцяжкай "За свабоду" ды гукаюць "Жыве Беларусь", "Ганьба!", "Свабоду!".
11:01 Пачаўся прагляд трэцяй відэакасеты. Баразенку пакуль не бачылі ні разу.
10:23 Пачынаецца прагляд відэа.
10:18 Давыклікалі яшчэ ў якасці сведкі прадпрымальніка Ігар Ледніка.
10:15 Дае паказаньні вадзіцель маршруткі Градзюшка. Ён таксама кажа, што не памятае ў той дзень нейкага грашовага правалу.
Кажа, калі даваў паказанні, то ляжаў у бальніцы, яго "выклікаў аператар і зрабіў прапанову, ад якой ён не змог адмовіцца".
10:06 Прайшоў допыт дырэктара прыватнай фірмы таксі Булычова. Ён кажа, што 10 студзеня грашовых стратаў у яго фірмы не было.
9:59 Дапытваюць супрацоўніка ДАІ Аляксея Карзюка. Ён кажа, што выдатна памятае падзеі 10 студзеня. Дэманстранты, кажа, былі вельмі агрэсіўныя.
9:45 Людзей запусцілі ў залу. Што праўда, студэнты першымі не прайшлі.
Аднак насуперак прагнозам, працэс прадоўжыцца з апытання сведкаў. З'явіліся тры новыя.
9:29 У будынак суда пусцілі толькі каля 20 чалавек. Прайшлі сваякі Аляксандра (бацька, маці ды інш.), калегі, прыйшлі падтрымаць хлопца Аляксандр Казулін, Аляксандр Мілінкевіч, Анатоль Лябедзька, правааабаронца Эніра Браніцкая.
Прыйшлі таксама з-пад палкі студэнты гістфаку БДУ. На дзіва змрочныя і засяроджаныя і пастаянна азіраюцца па баках. Вочкі бегаюць, вінаватыя :)
Калісьці гістфак БДУ - даўно тое было, у пачатку 1990-х, быў у авангардзе нацыянальнага адраджэння і вольнай думкі. Студэнтаў і выкладчыкаў можна было сустрэць на розных антыўрадавых дэманстрацыях.
***
Працэс сёння павінен пачацца з разгляду матэрыялаў справы. У панядзелак былі заслуханыя сведкі – ніхто з іх не пацвердзіў актыўнага ўдзелу Аляксандра ў мітынгу і шэсці прадпрымальнікаў.
Толькі намеснік начальніка ДАІ Падбярозкін сказаў, што маніфестанты мелі антыдзяржаўную сімволіку і расцяжку ды сурова лаяліся матам. Але Баразенку ў твар не пазнаў,
Аляксандр Баразенка — апошні з абвінавачаных па справе 14‑ці юнакоў і дзяўчат, што ўзялі ўдзел у маніфэстацыі за змену эканамічнай палітыкі ў студзені. Хлопцу пагражае турэмнае зняволенне. Ад 27 кастрычніка Аляксандр знаходзіцца ў следчым ізалятары.
***
Аляксандр Баразенка нарадзіўся 9 мая 1988 г. у Пінску. Там жа скончыў школу. Да свайго арышту навучаўся ў Польшчы паводле праграмы Каліноўскага