БелТА
Аляксандр Лукашэнка 27 лістапада сустрэўся з першай ракеткай Беларусі, 13-й ракеткай свету, тэнісісткай Арынай Сабаленка. Сустрэча адбылася па просьбе спартсменкі, паведамілі ў прэс-службе беларускага кіраўніка.
Кіраўнік дзяржавы павіншаваў Арыну Сабаленка з паспяховым правядзеннем мінулага спартыўнага сезона. «Малайчына! Мінулы сезон — я лічу, з усіх тэнісістак гэта быў самы вялікі прагрэс.
Я задаволены тваёй гульнёй, за выключэннем некаторых момантаў, дзе ты магла трапіць у корт, але біла міма», - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Адначасова ён падкрэсліў, што спартсменцы яшчэ ёсць да чаго імкнуцца, каб паказваць больш стабільны тэніс. Тым больш што на фоне дасягнутых поспехаў і прасоўвання наперад у сусветным рэйтынгу ўзрастаюць і чакання высокіх вынікаў як з боку заўзятараў, так і дзяржавы.