Фота Волі Афіцэравай

Фота Волі Афіцэравай

Касір абменнага пункта аднаго з мінскіх банкаў выявіла ў канцы змены нястачу ў 27 тысяч расійскіх рублёў (960 рублёў). Яна прааналізавала ўсе аперацыі і высветліла, што а другой гадзіне ночы выдала кліенту лішнія 960 беларускіх рублёў. «Для маёй сям'і гэта вельмі вялікая сума», — скардзіцца жанчына і просіць адгукнуцца чалавека, што забраў грошы.

— З 22 па 23 лістапада я працавала ў абменным пункце на вакзале, і ў канцы працоўнага дня пры пераліку касы выявіла нястачу. У пераводзе на беларускія — 960 рублёў, для маёй сям'і гэта вельмі вялікая сума, — распавядае дзяўчына.

Прааналізаваўшы ўсе аперацыі, касір высветліла, што дапусціла памылку ў 01.40 ночы. У той момант кліент перадаў ёй 3050 расійскіх рублёў для абмену на беларускія рублі. Аднак дзяўчына правяла аперацыю на 30 050 рублёў

— Кліенту была агучана сума, ён з ёй згадзіўся. Затым, не пералічваючы грошы каля касы, сышоў у невядомым кірунку. У выніку мужчына замест 96 рублёў атрымаў 960 рублёў, — дадае касір.

Па камерах відэаназірання ўдалося высветліць, што ў кліента ў кашальку ляжаў пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. «На выгляд хлопец 22—26 гадоў, валасы і бровы цёмныя. Куртка чорная, карычневыя боты», — апісвае кліента дзяўчына і просіць яго выйсці на сувязь.

У банку інфармацыю аб нястачы пацвердзілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?