Жыхар Полацка на легкавіку не саступіў дарогу мужчыну з ноўтбукам на пешаходным пераходзе. Паміж імі пачалася бойка, і кіроўца зламаў пешаходу нос, паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама.

Інцыдэнт адбыўся раніцай 26 лістапада. Жыхар Полацка ехаў па вуліцы Зыгіна. На пераходзе ён не прапусціў пешахода і зачапіў машынай ноўтбук, які той нёс у торбе. Пешаход стаў абурацца, кіроўца выйшаў з аўто і ўдарам рукой зламаў мужчыну нос.

Пасля гэтага кіроўца з'ехаў, пацярпелы звярнуўся ў міліцыю. Кіроўцу затрымалі сёння раніцай на полацкім прадпрыемстве, дзе ён працуе. Мужчына падзарабляў на машыне таксі, якую купіў у Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0