Вядучы тэлеканала «Расія 1» Сяргей Брылёў пракаментаваў расследаванне расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага пра наяўнасць у яго брытанскага пашпарта. Журналіст заявіў, што ніколі не ўтойваў свайго другога грамадзянства.

«Наяўнасць у мяне спачатку брытанскага пасведчання на права жыхарства, а потым і другога грамадзянства — факт, які выдатна вядомы маім працадаўцам», — напісаў ён.

Па словах вядучага, ён ніколі гэтага не ўтойваў і праінфармаваў аб наяўнасці другога грамадзянства Федэральную міграцыйную службу.

Брылёў падкрэсліў, што не парушае ніякіх законаў, паколькі не з'яўляецца дзяржаўным служачым і не мае доступу да дзяржаўнай тайны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?