У Віцебску гарэў гарадскі аўтобус №14 сёння ў 15.12 на адным з прыпынкаў.

Кіроўца пасажырскага аўтобуса заўважыў задымленне левага боку. Ён даехаў да прыпынку і адкрыў усе дзверы, каб выйшлі пасажыры. Сам пачаў тушыць полымя ў маторным адсеку. Потым прыехалі ратавальнікі. У выніку пажару ніхто не пацярпеў. Прычына ўзгарання высвятляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0