Гульні пройдуць у групах «А», «В», «С», «D»

Увага будзе прыкутая да нядаўна ахопленых беспарадкамі Афінаў, дзе кіпрскі «Анортасіс» (знаўцы кажуць, што націск тут на другі склад) паспрабуе здзейсніць цуд — выйсці ў плей‑оф Лігі чэмпіёнаў.

Дзеля гэтага клубу, які трэніруе харызматычны грузінскі спецыяліст з абхазскім прозвішчам Цемуры Кецбая, трэба ўсяго толькі перамагчы «Панацінаікас». У гэтай групе пуцёўку ў 1/8 фіналу ўжо забяспечыў сабе міланскі «Інтэр».

Турнірнае становішча ў групе «В»: Інтэр — 8, Панацінаікас — 7, Анортасіс — 6, Вердэр — 4.

Сёння таксама згуляюць «Вердэр» і «Інтэр».

***

У групе «С» «Барселона» згуляе з данецкім «Шахцёрам».

Трэнер каталонцаў Пеп Гвардыёла напярэдадні «суперкласіко» з «Рэалам» (14 снежня) дае адпачыць васьмі асноўным гульцам: Даніэлу Алвешу, Карлес Пуёлю, Рафаэлю Маркесу, Яя Турэ, Ліянелю Месі, Хаві, Цьеры Анры і Віктару Вальдэсу. І, відаць, Аляксандр Глеб выйдзе ў асноўным складзе і нарэшце заб'е свой першы мяч за «Барсу».

У гэтай групе «Базель» згуляе з лісабонскім «Спортынгам».

Турнірнае становішча: Барселона — 13, Спортынг — 9, Шахцёр — 6, Базель — 1.

«Барса» і «Спортынг» яшчэ пасля 4 туру выйшлі ў 1/8 фіналу, Шахцёр прабіўся ў Кубак УЕФА.

***

Група «А»: «Чэлсі»; — ЧФР (Клуж), «Рома»«Бардо».

Турнірнае становішча: Рома — 9, Чэлсі — 8, Бардо — 7, ЧФР — 4.

Толькі ЧФР не прэтэндуе ўжо тут ні на што.

***

Група «D»: «Марсэль» ‑‑ «Атлетыка» Мадрыд, ПСВ — «Лівэрпуль»

Турнірнае становішча: Атлетыка, Лівэрпуль — па 11, ПСВ, Марсэль — па 3.

ПСВ і «Марсэль» паспрабуюць заваяваць пуцёўку ў Кубак УЕФА.

***

БТ пакажа сёння ў жывым эфіры матч «Панацінаікас» ‑‑ «Анортасіс».. Трансляцыя ў 21:40

У 00:10 агляд усіх матчаў дня.

Заўтра Ювэнтус - БАТЭ.

 Самюэль Это'о і Аляксандар Глеб рыхтуюцца да матчу з «Шахцёрам». Фота з сайту gazeta.ua

Самюэль Это'о і Аляксандар Глеб рыхтуюцца да матчу з «Шахцёрам». Фота з сайту gazeta.ua

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?