Кіно2929

Андрэй Кім патлумачыў, чаму не падпісаў петыцыю за раўнапраўе беларускай і рускай моў у кінапракаце

Аўтары петыцыі перададуць петыцыю ў Міністэрства культуры і ў «Кінавідэапракат». Заснавальнік студыі «Кінаконг» Андрэй Кім, лічыць, што петыцыя гэта будзе мець малы эфект праз памылкі, якія дапусцілі яе стваральнікі. 

У тэксце петыцыі аўтары просяць распрацаваць дзяржаўную праграму па пашырэнні беларускай мовы ў дубляжы кіна- і мультфільмаў:

«Зараз працэнт фільмаў, якія прафесійна агучваюцца і дублююцца па-беларуску, роўны ганебнаму нулю. У Беларусі існуюць аматарскія праекты па агучцы, але яны займаюцца пераважана фільмамі мінулых гадоў, бо з фінансавых прычын не могуць дазволіць сабе прэм'ерныя стужкі. Беларусь фактычна засталася адзінай краінай Еўропы, дзе фільмы ідуць з дубляжом і агучваннем не на нацыянальнай мове».

Далей у петыцыі ідзе гаворка пра тое, што з-за адсутнасці рынку дубляжу, беларусы, па-першае, страчваюць працоўныя месцы, а па-другое, аддаюць свой уласны рынак расійскім дыстрыб’ютарам:

«Незразумела, чаму беларуская дзяржава дагэтуль не пажадала стварыць беларускі рынак і даць працоўныя месцы беларускім работнікам культуры і дыстрыб’ютарскім кампаніям, увёўшы квоты на беларускую мову на кінаэкранах».

«Мы прапануем пачаць працэс беларусізацыі кінарынку з увядзення 10%-най квоты на кінапаказы ў беларускай агучцы і дубляжы з паступовым павелічэнням да 50% (што было б справядліва, улічваючы раўнапраўны статус дзяржаўных моў)», — гаворыцца ў петыцыі.

Кінапраект «Кінаконг» — фактычна адзіны, які займаецца прафесійнай агучкай фільмаў на беларускай мове. Мы распыталі ў кіраўніка праекта Андрэя Кіма, ці згодны ён з тэкстам петыцыі?

Андрэй Кім

Андрэй Кім: Па-першае, нават у кінапракаце мы не адзіныя, хто паказвае фільмы па-беларуску. Я ўжо не кажу пра агучку ўвогуле. Ідэю ўвесці роўнасць моваў дубляжа ў кінатэатральным пракаце мы цалкам падзяляем. Але тэкст канкрэтна гэтай петыцыі складзены з памылкамі, якія ствараюць падставу для фармальнай адпіскі ад дзяржаўных органаў».

«Наша Ніва»: Што з ёй не так?

Андрэй Кім: У першую чаргу тое, што аўтар петыцыі дапусціў шэраг недакладнасцяў і памылак. Напрыклад, сказ: «Зараз працэнт фільмаў, якія прафесійна агучваюцца і дублююцца па-беларуску, роўны ганебнаму нулю». Гэта, вядома, няпраўда. Ёсць Белсат, ёсць «Беларусь-3», ёсць «Кінаконг», ёсць іншыя прыклады па дубляжы і перакладзе на беларускую мову. Гэта сотні фільмаў. Акрамя таго, петыцыя ў гэтай частцы ўвогуле не робіць пазначэння, што гаворка ідзе менавіта пра кінатэатральны дубляж, а гэта істотна. Таму, ухваляючы добрыя намеры аўтара, раю ўсё ж выправіць тэкст звароту».».

Андрэй Кім кажа, што праз такія неабачлівыя заявы Міністэрства культуры можа даць адказ кшталту таго, што «за апошнія тры месяцы фільмы ў беларускім дубляжы двойчы ўваходзілі ў топ-5 мінскага кінапраката, беларуская агучка выкарыстоўваецца дзяржаўным тэлеканалам, таму вашая петыцыя не адпавядае рэчаіснасці».

«Ёсць яшчэ шэраг пытанняў, — працягвае Андрэй, — напрыклад, я б не выкарыстоўваў такія выразы як «шавіністычныя погляды на беларускую мову» і гэтак далей. Асобнае пытанне, ці можа гэтае пытанне быць вырашана праз петыцыі».

Каментары29

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Маладую бібліятэкарку з Горак асудзілі за пратэсты3

Маладую бібліятэкарку з Горак асудзілі за пратэсты

Усе навіны →
Усе навіны

У Брэсце і Белаазёрску скардзяцца на шкодныя пахі і магчымыя выкіды з прадпрыемстваў1

Колькі цяпер каштуе кава — молатая, у зярнятах і распушчальная? Некаторыя цэны здзіўляюць17

У лесе пад Рэчыцай заўважылі дзікабраза ВІДЭА1

У Жодзіне бацьку самому давялося дапамагаць дзіцяці пасля адмовы дактароў8

Беларускі стэндапер выступіў у акупаваным Марыупалі. Кажа, у гэтым няма палітыкі: Я толькі раблю сваю працу — як доктар12

Спявачка Каця IOWA апранулася па матывах карціны Шагала «Прагулка» ФОТА4

«Неяк да яе падсадзілі рэальную вар'ятку». Былая палітзняволеная расказала пра Марыю Калеснікаву1

У Бангладэш вайсковы самалёт пратараніў школу, у якой было шмат дзяцей

Вызначыліся магчымыя супернікі беларускіх клубаў у 3-м раўндзе кваліфікацыі еўракубкаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладую бібліятэкарку з Горак асудзілі за пратэсты3

Маладую бібліятэкарку з Горак асудзілі за пратэсты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць