fifa.com

fifa.com

Журналіст Onda Cerа Эктар Фернандэс падзяліўся інсайдам аб пераможцы «Залатога мяча» па выніках 2018 года.

«Модрыч выйграе «Залаты мяч», Крышціяну будзе другім, а Грызман — трэцім», - сказаў Фернандэс у перадачы Radioestadio ў эфіры радыёстанцыі.

Гала-вечар прэміі, якая ўручаецца часопісам France Football, адбудзецца 3 снежня.

Модрыч — уладальнік прэміі найлепшаму гульцу свету The Best за 2018 год, які ўручае ФІФА.

З 2008 года «Залаты мяч» атрымлівалі або Крышціяну Раналду, або Ліянэль Месі. Раналду станавіўся пераможцам у 2008, 2013 і 2014, а таксама ў 2016 і 2017 гг. Месі з 2009 па 2012 гг., а таксама ў 2015 г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?