Жонак дыпламатаў будуць адносіць да занятага ў эканоміцы насельніцтва і не будуць лічыць «дармаедамі». Пра гэта паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч на семінары ў Віцебску, перадаюць «Витебские вести».

Касцевіч адзначыла, што да дэкрэта №3 прынялі дзве пастановы Саўміна, у якія Мінпрацы ўнесла ўдакладненні па катэгорыях грамадзян.

«Напрыклад, зараз заснавальнікаў прадпрыемстваў, жонак дыпламатаў і асоб, якія стаяць на дыспансерным уліку, нельга лічыць не занятымі ў эканоміцы. Хто падпадае пад дзеянне дэкрэта №3 і будзе плаціць за жыллёва-камунальныя паслугі па поўным тарыфе, вырашаюць пастаянна дзеючыя камісіі ў рэгіёнах».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0