28.11.2018 / 21:49

Карлсэн абараніў тытул чэмпіёна свету па шахматах 7

Магнус не саступае шахматную карону з 2013 года.

Чэмпіёнам свету па шахматах зноў стаў нарвежац Магнус Карлсэн. У матчы за сусветную карону ён перамог амерыканца Фабіяна Каруану. Матч праходзіў у Лондане, піша Спорт-Экспресс.

Нарвежскі гросмайстар выйграў тры партыі на тай-брэйку і забяспечыў сабе перамогу ў матчы. Пасля 12 партый у класічныя шахматы лік быў роўным — 6:6, прычым супернікі гулялі выключна ўнічыю.

27-гадовы шахматыст, такім чынам, абараніў свой тытул чэмпіёна свету. Ён заваяваў званне наймацнейшага ў свеце ў 2013 годзе і з тых часоў нікому яго не аддае.

2
Джон Жарптушкін / Адказаць
28.11.2018 / 23:26
Ня з даху прыляцеў, відаць.
4
Летов / Адказаць
29.11.2018 / 01:02
Интересно, а шахматистов на допинг проверяют?
1
Сашок / Адказаць
29.11.2018 / 10:51
Умничка-Магнус!!!
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру