Беларускі турыстычны аўтобус перакуліўся ў Смаленскай вобласці Расіі. Два чалавекі загінулі, яшчэ дзевяць, сярод якіх і кіроўца, атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.

Пацярпелыя дастаўленыя ў лякарню горада Гагарын.

Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў дзяжурнай частцы ГІБДД на трасе «Масква‑Мінск».

«Ішоў снег, кіроўца аўтобуса не справіўся з кіраваннем, выехаў на сустрэчную паласу і перакуліўся. У выніку двое загінулі, 9 чалавек атрымалі раненні».

Расійскія міліцыянты адзначылі, што прыватны аўтобус «Сетра» зарэгістраваны ў Бабруйску.

Ён вяртаўся з Масквы ў бок Мінска. У ім было 15 чалавек. Усе яны грамадзяне Беларусі.

Еўрарадыё

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0