Спынена адміністрацыйная справа ў дачыненні да 16-гадовага падлетка Арсенія з Мінска. Раней міліцыя склала на яго пратакол за тое, што ўдарыў скульптуру гарадавога каля будынка МУС. Аднак камісія па справах непаўналетніх вырашыла: у яго дзеяннях няма складу правапарушэння.

Нагадаем, 16 лістапада міліцыя затрымала падлетка, які ўдарыў далонню па «твары» скульптуру гарадавога. На хлопца склалі пратакол па арт. 17.1 КаАП (Дробнае хуліганства), а акрамя таго запісалі на відэа яго прабачэнні перад МУС і скульптурай.

Сёння гэты пратакол разглядала камісія па справах непаўналетніх у Адміністрацыі Заводскага раёна Мінска. Пра гэта TUT.BY паведаміў Дзмітрый, які прысутнічаў там.

Вынік: справа спынена «за адсутнасцю ў дзеяннях складу правапарушэння». У аснову такога рашэння лёг адказ з гарвыканкама, што гарадавы ля МУС не з'яўляецца помнікам або культурна-гістарычнай каштоўнасцю. Гэта — скульптурная кампазіцыя.

«Усё скончылася размовай. Арсеній паабяцаў, што надалей будзе тры разы думаць, перш чым нешта зрабіць. Разышліся з мірам. (…) Была такая фраза, і я пагаджуся: Арсеній добры хлопец, проста няўрымслівы», — кажа суразмоўца.

Рашэнне ўступіць у сілу на працягу 10 дзён, калі бакі яго не абскардзяць. Па дадзеных Дзмітрыя, падлетка затрымлівалі і апытвалі ў адсутнасць законнага прадстаўніка, а дакументы Арсеній падпісваў без дарослых, на што таксама трэба звярнуць увагу.

«А то як жа выходзіць, што любое дзіця можа спыніць міліцыянт і напісаць любы пратакол? І мала таго — паказаць па тэлевізары, абуральны выпадак, якому таксама трэба даць прававую ацэнку».

Крыніцы: за іміджавы правал з выбачэннямі перад гарадавым звольнены прэс-сакратар МУС Георгій Яўчар

Падлетак, які даў поўху скульптуры гарадавога, просіць прабачэння ў помніка і міліцыянтаў ВІДЭА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?