pixabay.com

pixabay.com

Украіна папросіць сусветную супольнасць закрыць праліў Басфор ў Турцыі для расійскіх судоў у адказ на затрыманне ўкраінскіх караблёў у Керчанскім праліве, паведамляе УНІАН.

Камандуючы Ваенна-марскімі сіламі Украіны Ігар Варончанка заявіў, што Украіна будзе кіравацца 19-м артыкулам канвенцыі Мантро, «каб расіяне ведалі, як парушаць нормы міжнароднага права».

Варончанка таксама заклікаў сусветную супольнасць прызнаць канфлікт у Керчанскім праліве «агрэсіяй супраць дзяржавы Украіна».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0