29.11.2018 / 16:20

У Мінску паказалі футурыстычны трактар МТЗ вам падабаецца? 16

Выяву канцэпту прэзентавалі на інвестыцыйным форуме BelarusCrossway.

Фота цікавосткі прэзентавалі падчас інвестыцыйнага форума BelarusCrossway, які зладзіў дзяржаўны Банк развіцця. Імпрэза была высокага ўзроўню — на форуме выступалі прэм'ер-міністр Сяргей Румас, кіраўніцтва Міністэрства фінансаў, Нацбанка, іншыя чыноўнікі і замежныя інвестары. 

Падчас адной з прамоваў на экран вывелі выяву футурыстычнага механізма ад Мінскага трактарнага заводу. Па словах мадэратара, яе стварыў малады дызайнер Аляксандр Насыр, які працуе цяпер у МТЗ.

«І гэта не футурыстычны малюнак, гэты апарат можна стварыць ужо на грунце тэхналогій, якія сёння існуюць», — запэўніў мадэратар. 

Пабачыць відэазапіс гэтага моманту можна тут.

Відаць, гаворка ідзе ўсё-такі пра фантазію дызайнера, а не пра канкрэтную напрацоўку. Тым не менш, форум паказвае, што ўлады спрабуюць думаць наперад.

«Cтруктура беларускай эканомікі праз 10 гадоў — гэта ай-ці-Мекка, і на плошчах былых прамысловых гігантаў будуць музеі, выставы, свабодныя прасторы, ці беларускія БелАЗ, МАЗ, МТЗ зробяцца новымі Тэсламі?» — спытаўся ва ўдзельнікаў мадэратар. 

А як думаеце вы?

2
алекс / Адказаць
29.11.2018 / 16:34
Лепей трактар, чым мульцік пра яго))
1
Шура / Адказаць
29.11.2018 / 16:48
Всякую ерунду показывают чиновникам, а те  - удивляются. И дружно "осваивают" бюджет. Где МАЗ "Перестройка"? Это - то же самое, для необразованных чинуш потемкинская деревня.
1
Истина в предпоследней инстанции / Адказаць
29.11.2018 / 16:50
На Марс!
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру