Адміністрацыйную справу ў дачыненні да хлопца, які ўдарыў скульптуру гарадавога ў Мінску, спынілі. З хлопцам абышліся прафілактычнай гутаркай.

«Справу спынілі з-за адсутнасці складу правапарушэння. Гэта наш, можна сказаць, падапечны — ён і раней здзяйсняў супрацьпраўныя ўчынкі. Дастаткова даўно яго ведаем. Ён выхоўваецца ў апякунскай сям'і. Ведаем, як цяжка бабулі. У прынцыпе, хлопец нядрэнны, але ўвесь час куды-небудзь пападае», — распавяла намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Заводскага раёна Аксана Швайдзюк.

«А што тычыцца правапарушэння, то ніхто не зацікаўлены караць чалавека за тое, што не ўяўляе грамадска небяспечнага ўчынку. Нельга дзіцяці ламаць лёс», — адзначыла Аксана Швайдзюк.

Чытайце таксама: Падлетка, які даў поўху гарадавому, апраўдалі: правапарушэння няма

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?