Рапсавага алею і некаторых малочных прадуктаў.
Юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам з 8 снежня дазволена экспартаваць некаторыя віды малочнай прадукцыі і рапсавы алей без таргоў на «Беларускай універсальнай таварнай біржы».
У прыватнасці, паводле пастановы Саўміну № 1882 «Аб некаторых пытаннях экспарту асобных тавараў», без заключэння ўгодаў на біржавых таргах дазволена экспартаваць малако і вяршкі, сметанковае масла, сыры. Таксама не трэба будзе ўдзельнічаць у біржавых таргах пры пастаўках на знешнія рынкі казеіну для прамысловых мэтаў, акрамя вытворчасці прадуктаў харчавання або корму для жывёлаў, і рапсавага алею.