Мабільны тэлефон выкраў у 26-гадовай магіляўчанкі з кішэні курткі жыхар Быхаўскага раёна. Інцыдэнт адбыўся ў траўматалагічным пункце, куды дзяўчына прыйшла па медыцынскую дапамогу.

Дзяўчыну пераследаваў яе 28-гадовы былы хлопец. Ужо не ў першы раз, выпіўшы лішняга, ён працягваў навязваць сваю кампанію былой каханай, а пасля ў бурных сварках спрабаваў распускаць рукі. У чарговы раз высачыўшы магіляўчанку, ён пайшоў за ёй следам, а пасля паспрабаваў пагутарыць з ёй ужо ў памяшканні траўмапункта. Калі дзяўчына адказала, што не жадае мець з ім нічога агульнага, ён раззлаваўся, выхапіў з кішэні яе курткі тэлефон і ўцёк.

Мужчына, раней судзімы за шматлікія крадзяжы і рабаванні, арыштаваны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?