У сталіцы грузавік не саступіў дарогу легкавіку, абодва транспартныя сродкі перакуліліся. Пра гэта паведамілі ў ДАІ Менска.

Аварыя адбылася 30 лістапада, каля 12.30, на вуліцы Дамашэўскай. Паводле папярэдняй інфармацыі, 48-гадовы кіроўца аўтамабіля ГАЗ ехаў у другой паласе з боку вуліцы Харкаўскай у напрамку вуліцы Ціміразева.

Пры перастройванні ў суседнюю паласу ён не саступіў дарогу спадарожнаму «Рэно», якім кіраваў 51-гадовы мужчына. У выніку сутыкнення абодва транспартныя сродкі перакуліліся на бок.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?