З 11 снежня абанентаў «Белінфанет» пачне абслугоўваць кампанія velcom. Гэта закране фізічных і юрыдычных асоб, якія карыстаюцца паслугамі інтэрнэту па тэхналогіях Ethernet і ADSL.
«Для паляпшэння якасці паслуг, мадэрнізацыі тэхнічных актываў, а таксама доступу да сучаснай тэхнічнай базы для кліентаў, кіраўніцтвам ТАА «Белінфанэт» было прынята рашэнне аб кансалідацыі абаненцкай базы з velcom. Мы чакаем, што гэты крок станоўча паўплывае на якасць аказання паслуг сувязі, а таксама будзе спрыяць пашырэнню пераліку прапанаваных сэрвісаў кліентам правайдэра. Мы рады вітаць новых абанентаў у шэрагах velcom», - адзначыў намеснік генеральнага дырэктара па фінансавых пытаннях Андрэас Граф.
11 снежня фізічныя і юрыдычныя асобы, якія з'яўляюцца абанентамі «Белінфанэт» і карыстаюцца паслугамі інтэрнэту па тэхналогіях Ethernet і ADSL, будуць пераведзены на тарыфныя планы velcom. Змена тарыфнага плану адбудзецца ў аўтаматычным рэжыме. У якасці бонуса ўсе абаненты будуць прадастаўлены спецыяльныя ўмовы абслугоўвання на 6 месяцаў з моманту пераходу на тарыфныя планы velcom.