30.11.2018 / 16:22

Мірны за кар'еру зарабіў 11,7 мільёна ​​даляраў 1

Фота Дзяніса Касцючэнкі

Учора стала вядома, што беларускі тэнісіст Максім Мірны абвясціў пра завяршэнне кар'еры ў 41 год.

У свой час Максім Мірны быў першай ракеткай свету ў парным разрадзе; станавіўся алімпійскім чэмпіёнам 2012 года ў мяшаным парным разрадзе; 10-разовым пераможцам турніраў Вялікага шлема ў парным разрадзе і міксце; двухразовы пераможца Выніковага турніру ATP (2006 г., 2011) у парным разрадзе; пераможца 53 турніраў ATP (з іх адзін у адзіночным разрадзе).

Усяго за кар'еру спартовец зарабіў 11 763 620 даляраў прызавых.

Максім Мірны завяршыў спартыўную кар'еру

0
I'm sorry, Dave. I'm afraid I can't do that / Адказаць
30.11.2018 / 20:54
Малайчына, зрабіў сябе ў канкурэнтнай капіталістычнай барацьбе.
Не з бюджэту смактаў, як хакеісты розныя.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру