Арганізатары меркавалі правесці сустрэчу лідэра незарэгістраванага Руху «За Свабоду» з жыхарамі Віцебску 10 снежня ў кінатэатры «Брыгантына».

Але на іхную заяву гарвыканкам адказаў адмоваю.

Паводле каардынатара руху «За свабоду» ў Віцебскай вобласьці Хрыстафора Жаляпава, адмову падпісаў намесьнік старшыні гарвыканкаму Павал Лосіч.

Спаслаўшыся на тое, што арганізатары не заключылі папярэдне дамову з прадпрыемствам «Кінавідэапракат»,
чыноўнік паведаміў, што «забараняе праводзіць сустрэчу і падрыхтоўку да яе».

Хрыстафор Жаляпаў кажа, што ні прадпрыемства «Кінавідэапракат», ні адміністрацыя кінатэатру «Брыгантына» не пагадзіліся даць дазвол на сустрэчу, перш чым станоўчы адказ дасьць гарвыканкам. Такім чынам, для актывістаў стварылі бюракратычную праблему, якая ня мае вырашэньня.

Тым ня менш арганізатары пэўныя, што сустрэча з Аляксандрам Мілінкевічам у Віцебску ўсё адно адбудзецца, адно што пройдзе ў іншым фармаце.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0