Пасля атрымання Украінай томасу змены царкоўнага календара з юліянскага на грыгарыянскі і пераносу традыцыйных рэлігійных свят не будзе. Пра гэта сказаў кіраўнік інфармацыйнага аддзела УПЦ КП, архіепіскап Чарнігаўскі і Нежынскі Яўстрацій (Зара), перадае «Укрінформ».

«Пытанне календара ніякім чынам не разглядаецца ў кантэксце томасу. Ніякіх змен календара не будзе. Гэта пытанне, якое патрабуе асобнага рашэння, і гэта рашэнне будзе прымаць сама царква», — адзначыў ён.

Яўстрацій выказаў здагадку, што ў будучыні можна перайсці на выкарыстанне грыгарыянскага календара, калі ў гэтым будзе неабходнасць (як гэта, напрыклад, адбылося ў Румыніі і Балгарыі).

Яўстрацій сцвярджае, што фэйкі пра перанос праваслаўных святаў былі спецыяльна запушчаныя з расійскага боку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0