01.12.2018 / 00:22

Каментаванне на NN.BY часова адключанае  2

Ад 1 снежня «Наша Ніва» ўводзіць рэгістрацыю каментатараў. Гэта не наш капрыз, а патрабаванне заканадаўства. Калі ласка, пастаўцеся да новаўвядзенняў з разуменнем. Ідэнтыфікацыю дастаткова прайсці адзін раз, а пасля вы зможаце пісаць пад сваім нікам, як і раней. Зразумела, што і раней органы ўлады мелі тэхнічную магчымасць пры жаданні ідэнтыфікаваць таго ці іншага каментатара, так што ў рэальнасці нічога не зменіцца. Гэта, хутчэй, псіхалагічны бар'ер, каб змусіць людзей менш выказвацца, а больш маўчаць.

Для многіх «Наша Ніва» — гэта адзіная магчымасць выказвацца па-беларуску ва ўшчэнт русіфікаваным грамадстве. Не спыняйцеся пісаць каментары на NN.by. Для нас жыццёва неабходна чуць вашыя галасы!

Штодня на «НН» прыходзіць каля 1500 самых розных каментароў — і ўхвальных, і дыскусійных, і абураных. Гэта трэцяя па папулярнасці пляцоўка для абмеркаванняў сярод беларускіх СМІ.

Чыноўнікі хочуць, каб голас грамадства ў інтэрнэце заціх. Расчаруйце іх — давайце пакажам, што гатовыя і надалей выказваць сваё меркаванне.

У гэтыя хвіліны мы сканчаем працы па прывядзенні сістэмы каментавання новым нормам. Каментаванне на NN.BY часова адключанае і запрацуе на працягу бліжэйшых дзён.

Заставайцеся на НН.

Рэд.

1
хамса / Адказаць
01.12.2018 / 22:14
Рэд., а торцік першаму каментатару?)
0
руды мент / Адказаць
03.12.2018 / 12:11
Праверачка, раз-два-раз)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру