Кошт лютаўскіх ф'ючарсаў нафты маркі Brent на апошніх таргах у лістападзе знізіўся да $59,17 за бараль, з пачатку месяца падзенне склала 21,6%.

Для Brent гэта наймацнейшае зніжэнне за апошнія дзесяць гадоў. У кастрычніку 2008 года кошт нафты ўпаў на 33,46% (да $65,32).

Такая ж сітуацыя назіраецца і з каціроўкамі нафты маркі WTI: у лістападзе 2018 года студзеньскія ф'ючарсы гэтай маркі патаннелі на 22,49%. Гэта самае вялікае падзенне з кастрычніка 2008 года, калі WTI патаннела на 32,62%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0