Канцлер Нямеччыны Ангела Меркель паляцела на саміт G20 звычайным рэйсам. Праз тэхнічную няспраўнасць урадаваму самалёту прыйшлося здзейсніць вымушаную пасадку.

У пятніцу раніцай канцлер Нямеччыны і яе дэлегацыя вылецелі ў Мадрыд, дзе пераселі на звычайны рэйсавы самалёт да Буэнас-Айрэса.

Пасажыры рэйсавага самалёта знялі Ангелу Меркель, якая ляцела з імі.

Друкуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0