Расійская касмічная карпарацыя апублікавала справаздачу за 2017-ы год. Як заўважыла выданне РБК, у заніжаных паказчыках экспарту ракетна-касмічнай тэхнікі і невыкананні планаў па касмічных запусках вінаватыя амерыканская кампанія SpaceX і Украіна.
У справаздачы таксама адзначаецца, што частка расійскага экспарту касмічнай прадукцыі павінна была скласці 24,5% ад сусветнага, а атрымалася амаль у тры разы менш — 8,5%. З 25 запланаваных запускаў карпарацыя змагла ажыццявіць толькі 17.
У графе «абгрунтаванне адхіленняў значэнняў паказчыка на канец справаздачнага года» аўтары напісалі, што вінаватыя, у прыватнасці, кампанія Ілана Маска SpaceX, якая прапануе заніжаныя кошты на касмічныя запускі, і Украіна — таму што несвоечасова паставіла камплектуючыя для разгоннага блока «Брыз-КМ» і сарвала запуск спадарожніка «Лыбідзь».
Паводле справаздачы, расійскім касманаўтам перашкодзіў «выхад прыватных фірмаў ЗША пры садзейнічанні дзяржавы на сусветны рынак пускавых паслуг з дэмпінгавымі коштамі касмічных запускаў (у прыватнасці фірмы SpaceX з сямействам РН Falcon)».